«Зямля» () — карціна мастака Фердынанда Рушчыца, скончаная 1898 годзе і ўпершыню выстаўленая на персанальнай выстаўцы Рушчыца ў 1899 годзе. Адзін з лепшых і найбольш вядомых твораў мастака. Карціна перадвызначыла кірунак нацыянальнага пейзажнага жывапісу ў XX стагоддзі і стала сімвалам БеларусіСто твораў ХХ стагоддзя. Фэрдынанд Рушчыц. Зямля.. Знаходзіцца ў фондах Нацыянальнага музея ВаршавыGallery of Polish Painting Masterpieces….
Гісторыя Карціна была створана Рушчыцам па вяртанні ў радавы маёнтак Багданава з доўгага падарожжа па Заходняй Еўропе з мэтай удасканалення свайго мастацтва. Была скончаная ўвосень 1898 года, а ў наступным годзе прадстаўлена на першай персанальнай выстаўцы ў Вільні. Увесну 1899 года «Зямля» ўпершыню выстаўлена ў Пецярбургскай акадэміі мастацтваў, дзе выклікала негатыўную рэакцыюФердынанд Рушчыц Спадчына Беларусі: гісторыя і мастацтва, а ўзімку — у Варшаве, дзе яе адразу ж закупіла галерэя «Захэнта». Менавіта гэтая карціна прынесла мастаку шырокую вядомасць.
Апісанне Ніжнюю частку палатна запоўніў плаўна закруглены цёмна-карычневы пагорак, рассечаны барознамі толькі што зааранай зямлі. На вяршыні пагорка два валы, запрэжаных у хамуты, і араты-селянін, які, выбіваючыся з апошніх сіл, паганяе іх, бо імкнецца хутчэй узараць сваё поле. Зямля з’яўляецца сімвалам вечнасці, адраджэння і прыроды-маці. Яна сімвалізуе настойлівасць і стабільнасць, пануе над матэрыяльнымі рэчамі, ростам, смерцю, багаццем і ўрадлівасцю. На заднім плане агромністае неба з пераднавальнічнымі свінцовымі хмарамі, што навіслі над карычневым полем.
Канфлікт і сімбіёз стыхій зямлі і паветра, зніжэнне дэталізацыі, мінімум формаў і фарбаў, выкарыстанне шырокіх мазкоў — усё гэта стварае характэрны меланхалічны настрой невыноснай катаржнай працыАлександр Белый, Земля Фердинанда Рущица . Нягледзячы на гэта, упарты сейбіт застаецца непераможаным і, здаецца, здольны пераадолець сам часБогданов П. С., Богданова Г. Б.,Рущиц Фердинанд.
Гл. таксама Спіс карцін Фердынанда Рушчыца Ля касцёла
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Карціны 1898 года Катэгорыя:Карціны са збораў Нацыянальнага музея ў Варшаве Катэгорыя:Карціны Фердынанда Рушчыца