Уі́льям Хо́лман Хант (; 2 красавіка 1827 — 7 верасня 1910) — англійскі жывапісец, адзін з заснавальнікаў Брацтва прэрафаэлітаў. Сапраўднае імя — Уільям Хобман Хант, аднак Хант сам змяніў другую частку імя, а пад канец жыцця яна злілася з прозвішчам: Holman-Hunt.

Біяграфія Хант быў студэнтам Каралеўскай акадэміі мастацтваў, дзе пазнаёміўся з Міле і Дантэ Габрыэлем Расеці і разам з імі заснаваў «Брацтва прэрафаэлітаў» (). left|thumb|228px| Наёмны пастух (The Hireling Shepherd), 1851 thumb|228px|Ізабела, 1867 Спачатку карціны Ханта не былі асабліва папулярныя, але затым ён набывае вядомасць. Пабыўшы два гады (1854-55) на Усходзе, ён напісаў адну з самых вядомых сваіх карцін — «Святло свету», якая ўзбудзіла ў мастацкай крытыцы гарачыя спрэчкі. Холман Хант быў адзіным, хто да канца застаўся верны дактрыне Брацтва прэрафаэлітаў і захаваў іх маляўнічыя ідэалы да самай смерці, аднак урэшце яму прыйшлося кінуць жывапіс з-за зроку, які ўсё пагаршаўся, і апошняя карціна — «Лэдзі з Шалота» () — была скончана памочнікам, Эдвардам Х'юзам. Хант таксама з’яўляецца аўтарам аўтабіяграфій «Прэрафаэлітызм» () і «Брацтва прэрафаэлітаў» (), мэта якіх — пакінуць дакладныя звесткі пра паходжанне Брацтва і яго членаў.

Хант жаніўся двойчы. Пасля няўдалых заручын са сваёй мадэллю Ані Мілер, ён жаніўся на Фані Во, якая затым паслужыла мадэллю для Ізабелы. Фані памерла пры родах у Італіі і была пахавана на Англійскіх могілках у Фларэнцыі побач з магілай Элізабэт Браўнінг. Другая жонка Ханта, Эдзіт, была сястрой Фані. У тыя часы ў Англіі было незаконна жаніцца на сястры загінулай жонкі, і Хант быў вымушаны паехаць для гэтага за мяжу. Гэта жаніцьба прывяла да сур'ёзнай спрэчкі з астатнімі членамі сям'і, асабліва з яго былым калегам-прэрафаэлітам Томасам Вулнерам, жанатым на сястры Фані і Эдзіт Алісе.

Вядомыя карціны

«Аўтапартрэт у чатырнаццацігадовым узросце» (Self-portrait at the Age of 14, 1841, Оксфард) «Ф. Д. Стывенс» (F.G. Stephens, 1847, галерэя Тэйт, Лондан) «Ісус і дзве Марыі» (Christ and the Two Marys, 1847 і 1897) «Рыенцы» (Rienzi vowing to obtain justice for the death of his young brother, slain in a skirmish between the Colonna and the Orsini factions, 1848-49) «Страшны двор» (The Haunted Manor, 1849, галерэя Тэйт, Лондан) Cornfield at Ewell, 1849, галерэя Тэйт, Лондан. A Converted British Family sheltering a Christian Priest from the Persecution of the Druids, 1849-50, Оксфард. «Клаўдзіа і Ізабела» (Claudio and Isabella, 1850-53, галерэя Тэйт, Лондан) «Абуджэнне сарамлівасці» (The Awakening Conscience, 1851-53, галерэя Тэйт, Лондан) Our English Coasts, 1852, галерэя Тэйт, Лондан «Светач свету» (The Light of the World, 1853—184) The Afterglow in Egypt, 1854-63, Оксфард «Ахвярны казёл, карціна» (The Scapegoat, 1854-56) The School-girl’s Hymn, 1858-59, Оксфард «Знаходжанне Збавіцеля ў Храме» (The Finding of the Saviour in the Temple), 1854—1860 The Festival of St. Swithin (The Dovecot), 1865-66, Оксфард Isabella and the Pot of Basil, 1868 «Цень смерці» (The Shadow of Death, 1870-73) The Plain of Esdralon from the Heights above Nazareth, 1877, Оксфард. The Triumph of the Innocents, 1883—1884), галерэя Тэйт, Лондан. «Лэдзі з Шалота» (The Lady of Shalott, разам з Х'юзам, 1886—1905) May Morning on Magdalen Tower, 1888—1891. Christ the Pilot, 1894 The Importunate Neighbour, 1895 «Сыходжанне прасвяднага агню» (The Miracle of the Holy Fire, 1892-99) «Джон Хант» (John Hunt, галерэя Тэйт, Лондан) «Афіны» (Athens) «Дантэ Габрыэль Расеці» (Dante Gabriel Rossetti) «Уільям Холман Хант» (William Holman Hunt, аўтапартрэт) Christ amongst the Doctors «Ізабела і вазон з васількамі» (Isabella)

Катэгорыя:Мастакі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Прэрафаэліты