Уладзімір Мікалаевіч Копаць (, Мінск, Беларуская ССР) — беларускі хакеіст, левы абаронца. Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь (2002).
Выступаў за «Дынама» (Мінск), «Цівалі» (Мінск), «Авангард» (Омск), «Тарпеда» (Яраслаўль), «Северсталь» (Чарапавец), СКА (Санкт-Пецярбург), «Нафтахімік» (Ніжнекамск), «Крылы Саветаў» (Масква), «Керамін» (Мінск), «Юнацтва» (Мінск), ХК «Гомель».
У складзе нацыянальнай зборнай Беларусі правёў 122 матчу (10 галоў, 26 перадач), удзельнік зімовых Алімпійскіх гульняў 2002, удзельнік кваліфікацыйнага турніру зімовых Алімпійскіх гульняў 2002; ўдзельнік чэмпіянатаў свету 1994 (група C), 1995 (група C), 1996 (група B), 1999, 2000, 2001, 2002 (дывізіён I), 2003, 2005 і 2006.
Дасягненні Чэмпіён СССР сярод юніёраў (1990); Бронзавы прызёр Спартакіяды народаў СССР (1990); Бронзавы прызёр чэмпіянату Расіі (1998, 2001) Чэмпіён СЕХЛ (2004); Уладальнік Кантынентальнага кубка (2007); Чэмпіён Беларусі (1993, 1994, 1995, 2005, 2006); Уладальнік Кубка Беларусі (2004);
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Хакеісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ХК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ХК Цівалі Мінск Катэгорыя:Ігракі ХК Авангард Омск Катэгорыя:Ігракі ХК Лакаматыў Яраслаўль Катэгорыя:Ігракі ХК Северсталь Катэгорыя:Ігракі ХК СКА Санкт-Пецярбург Катэгорыя:Ігракі ХК Нафтахімік Ніжнякамск Катэгорыя:Ігракі ХК Крылы Саветаў Масква Катэгорыя:Ігракі ХК Керамін Мінск Катэгорыя:Ігракі ХК Юнацтва-Мінск Катэгорыя:Ігракі ХК Гомель Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па хакеі Катэгорыя:Хакеісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2002 года Катэгорыя:Заслужаныя майстры спорту Рэспублікі Беларусь