Андрэй Уладзіміравіч Скабелка (нар. 20 студзеня 1971 года, Мінск, БССР) — беларускі хакеіст, правы крайні нападнік. Зараз галоўны трэнер хакейнага клуба «Барыс». Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь (2002).

Выступаў за ЦСКА (Масква), СКА (Хабараўск), «Дынама» (Мінск), «Цівалі» (Мінск), «Тарпеда» (Яраслаўль), «Ак Барс» (Казань), «Лада» (Тальяці), «Салават Юлаеў (Уфа)», «Юнацтва » (Мінск) і "Сібір" (Новасібірск).

У складзе нацыянальнай зборнай Беларусі правёў 133 матчы (49 галоў, 65 перадач), удзельнік зімовых Алімпійскіх гульняў 1998 і 2002, удзельнік кваліфікацыйных турніраў зімовых Алімпійскіх гульняў 1998 і 2002; удзельнік чэмпіянатаў Свету 1994 (група C), 1995 (група C), 1996 (група B), 1997 (група B), 1998 (група C), 1999, 2000, 2001, 2002 (дывізіён I), 2004 (дывізіён I), 2005 і 2006.

Спасылкі

Профіль на Свет хакея Беларусі

Катэгорыя:Хакеісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ХК ЦСКА Масква Катэгорыя:Ігракі ХК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ХК Цівалі Мінск Катэгорыя:Ігракі ХК Лакаматыў Яраслаўль‏ Катэгорыя:Ігракі ХК Ак Барс Катэгорыя:Ігракі ХК Лада Тальяці Катэгорыя:Ігракі ХК Салават Юлаеў Катэгорыя:Ігракі ХК Юнацтва-Мінск Катэгорыя:Ігракі ХК Сібір Новасібірск Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па хакеі Катэгорыя:Хакеісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 1998 года Катэгорыя:Хакеісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2002 года Катэгорыя:Хакейныя трэнеры Беларусі Катэгорыя:Заслужаныя майстры спорту Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Трэнеры ХК Гомель Катэгорыя:Галоўныя трэнеры зборнай Беларусі па хакеі з шайбай