Кіеўская гарадская электрычка () — від грамадскага чыгуначнага транспарту ў сталіцы Украіны, Кіеве. Адкрытая 2 верасня 2009 года з двума прыпынкамі — «Пятроўка» і «Траешчына». Ад 4 кастрычніка 2011 года маршрут быў пашыраны, цяпер гарадская электрычка ўключае 14 прыпынкаў, а рух арганізаваны па кольцы. Электрычка працуе толькі ранкам і ўвечары. Інтэрвал руху — 14-17 хвілін. У выходныя дні — інтэрвал павялічваецца ўдвая. Пазней была адкрыта яшчэ адна станцыя — «Траешчына 2», такім чынам агулам гарадская электрычка налічвае 15 прыпынкаў.

Спасылкі

Афіцыйный сайт «Південно-Західної залізниці»: Південно-Західна залізниця спільно з Київською міською адміністрацією відкрила рух міської електрички залізничним кільцем! «Сьогодні у Києві почала курсувати міська електричка», УНІАН-Київ «Відкрито рух першої міської електрички від Троєщини до станції Київ-Петрівка», «Українські залізниці» — офіційний сайт Укрзалізниці Інформаційна довідка щодо реалізації проекту «Міська електричка» Міська інтернет-газета «The Village»: Округлі форми: Київська кільцева надземного метро Розклад руху київської міської електрички: за годинниковою стрілкою , проти годинникової стрілки Неафіцыйны сайт Кіеўскай гарадской электрычкі

Катэгорыя:Транспарт Кіева Катэгорыя:З’явіліся ў 2009 годзе Катэгорыя:2009 год ва Украіне Катэгорыя:Гарадскі цягнік