Падзеі Студзень 15 студзеня: Прэзідэнт ЗША Біл Клінтан наведаў Беларусь з афіцыйным візітам.
Люты 3 лютага: Усталяваны дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Ісламскай Рэспублікай Пакістан.
Сакавік
15 сакавіка: Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь прыняў новую Канстытуцыю — Асноўны закон Рэспублікі Беларусь.
Красавік 6 красавіка: Самалёт, на борце якога знаходзіліся Прэзідэнт Руанды Жувеналь Хаб'ярымана і Прэзідэнт Бурундзі Сіпрыен Нтар'яміра, быў збіты падчас падрыхтоўкі да пасадкі ў Кігалі. Пачаўся генацыд у Руандзе. 26 красавіка: Распачаліся перышыя ўсеагульныя выбары ў ПАР. 30 красавіка: Конкурс песні Еўрабачанне 1994 прайшоў у Дубліне (Ірландыя).
Май
6 мая: Урачыста адкрыты Еўратунэль пад пралівам Ла-Манш. 10 мая: Нэльсан Мандэла заступіў на пасаду Прэзідэнта ПАР. 16 мая: Адбылася прэм’ера фільма «Тры колеры: Чырвоны» рэжысёра Кшыштафа Кеслёўскага. 18 мая: Архібіскуп Агастына Маркета прызначаны нунцыем Апостальскай Сталіцы на Беларусі. Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Эфіопіяй. 23 мая: Залатую пальмавую галіну Канскага кінафестываля атрымаў фільм «Крымінальнае чытво» рэжысёра Квенціна Таранціна. 27 мая: Аляксандр Салжаніцын разам з сям'ёй вярнуўся з ЗША ў Расію.
Чэрвень 17 чэрвеня: Чэмпіянат свету па футболе 1994 стартаваў у ЗША.
Ліпень 10 ліпеня: У другім туры прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі перамог кандыдат Аляксандр Лукашэнка. 17 ліпеня: Чэмпіёнам свету па футболе чацвёрты раз у сваёй гісторыі стала зборная Бразіліі. 18 ліпеня: Самы буйны фрагмент каметы Шумейкераў — Леві 9 урэзаўся ў атмасферу Юпітэра. 22 ліпеня: Міхаіл Чыгір прызначаны Прэм’ер-міністрам Беларусі.
Жнівень 4 жніўня: У Расіі арыштаваны Сяргей Маўродзі — стваральнік фінансавай піраміды «МММ». 31 жніўня: Завяршыўся вывад расійскіх войск з Германіі.
Верасень 13 верасня: Дзяржаўная камісія па арфаграфіі, створаная ў Беларусі, апублікавала выніковыя рэкамендацыі, у якіх прызнавалася пажаданасць вяртання некаторых дарэформенных нормаў беларускай мовы. 22 верасня: На тэлеканале NBC выйшаў першы эптзод серыяла «Сябры».
Кастрычнік 12 кастрычніка: Нацыянальная зборная Беларусі па футболу атрымала першую перамогу (у сустрэчы супраць зборнай Люксембурга). 19 кастрычніка: У Варшаве зарэгістравана Агульнапольская рада культуры студэнтаў нацыянальных меншасцяў пры Галоўнай радзе культуры Задзіночання польскіх студэнтаў (ZSP) у межах якой дзейнічала Рада культуры студэнтаў беларускай нацыянальнасці. 26 кастрычніка: Падпісана мірная дамова паміж Іарданіяй і Ізраілем.
Лістапад 5 лістапада: Апублікаваны ліст былога прэзідэнта ЗША Рональда Рэйгана, дзе ён паведаміў, што церпіць на хваробу Альцгеймера. 28 лістапада: У Нарвегіі адбыўся рэферэндум, на якім большасць выбаршчыкаў выказаліся супраць уступлення краіны ў Еўрапейскі Саюз. 30 лістапада: Прэзідэнт Расіі Барыс Ельцын падпісаў указ «Аб мерапрыемствах па аднаўленні канстытуцыйнай законнасці і правапарадку на тэрыторыі Чачэнскай Рэспублікі».
Снежань 5 снежня: Падпісаны Будапешцкі мемарандум, наўзамен адмовы ад ядзернай зброі і прыняцце бяз’ядзернага статусу Беларусь, Казахстан і Украіна атрымалі гарантыі суверэнітэту і бяспекі. 11 снежня: Расійскія войскі ўступілі на тэрыторыю Чачні, пачалася Першая чачэнская вайна. 15 снежня: Палау стала членам ААН. 19 снежня: Нанесены першы бомбавы ўдар па цэнтры горада Грознага. 31 снежня: Расійская армія і ўнутраныя войскі пачалі штурм Грознага.
Нарадзіліся 8 красавіка: Palina, беларуская спявачка. 19 жніўня: Нафісату Тыям, бельгійская лёгкаатлетка.
Памерлі 26 студзеня: Алесь Адамовіч, беларускі пісьменнік і грамадскі дзеяч (нар. 3.9.1927) 29 студзеня: Яўген Лявонаў, савецкі і расійскі акцёр тэатра і кіно (нар. 2.9.1926) 17 красавіка: Роджэр Сперы, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне 1981 (нар. 20.8.1913) 21 красавіка: Айртан Сена, бразільскі аўтагоншчык (нар. 21.4.1960) 10 мая: Люсеберт, нідэрландскі мастак і паэт (нар. 15.9.1924) 4 чэрвеня: Масіма Троізі, італьянскі акцёр, сцэнарыст і рэжысёр (нар. 19.2.1953) 8 ліпеня: Кім Ір Сен, паўночнакарэйскі камуністычны і дзяржаўны дзеяч (нар. 15.4.1912) 7 кастрычніка: Нільс Ернэ, дацкі імунолаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне 1984 (нар. 23.12.1911) 28 лістапада: Джэфры Дамер, амерыканскі серыйны забойца (нар. 21.5.1960) 15 снежня: Уладзімір Калеснік, беларускі літаратуразнавец і крытык (нар. 17.9.1922)