Пётр Пятро́віч Пракапо́віч (нар. , вёска КазлыСвятлана Яскевіч. Узлёт «Жураўлінага», або Аграгарадок новага фармату // Звязда. — 27 кастрычніка 2010. — № 210 (26818). або вёска РоўнаХто ёсць хто ў Рэспубліцы Беларусь , цяпер Пружанскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч, старшыня праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь у 1998—2011 гадах. Былы віцэ-прэм'ер Рэспублікі Беларусь.

Біяграфія

1960—1961 — муляр Даўжанскага шахтабудаўнічага кіравання Луганскай вобласці. 1966 — скончыў Днепрапятроўскі інжынерна-будаўнічы інстытут. 1966—1972 — майстар-будаўнік, прараб, галоўны інжынер, начальнік будаўнічага ўпраўлення № 3 трэста «Цэлінаградпрамбуд» (Казахстан). 1972—1976 — намеснік старшыні, старшыня праўлення Кобрынскай міжкалгаснай будаўнічай арганізацыі. 1976—1996 — галоўны інжынер Брэсцкага аблміжкалгасбуду, генеральны дырэктар Брэсцкага аблсельбуда, ВА "Брэстаблсельбуд". 1990—1995 — Дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі. 1996 — намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, першы намеснік прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь. з сакавіка 1998 г. — старшыня праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь. Напярэдадні эканамічнага крызісу 2011 г., П. Пракаповіч заявіў «Пакуль я з'яўляюся старшынёй Нацбанка, дэвальвацыі больш за 5% не будзе», але беларускі рубель неўзабаве абясцэніўся ў тры разы (ад 3 000 да 8 700 BYR за долар ЗША). 13 красавіка 2011 г. стала вядома, што Пракаповічу была зробленая складаная аперацыя на сэрцы. У чэрвені 2011 г. быў адпраўлены ў адстаўку «па стане здароўя». 18 ліпеня 2011 г. быў афіцыйна адпраўлены на пенсію. У 2012—2013 гг. працаваў памочнікам прэзідэнта. 29 лістапада 2012 г. узначаліў Раду па развіцці прадпрымальніцтва. 3 красавіка 2015 г. абраны старшынёй назіральнага савета БПС-АшчадбанкаПракаповіч абраны старшынёй назіральнага савета БПС-Ашчадбанка

Узнагароды

Герой Беларусі (2006)Указ № 135 ад 1 сакавіка 2006 г — Аб прысваенні М. С. Высоцкаму, П. П. Пракаповічу, В. А. Равяку і М. А. Савіцкаму звання «Герой Беларусі». Ордэн Айчыны III ступені. Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга. Ордэн «Знак Пашаны». Заслужаны будаўнік Беларускай ССР. Ганаровы доктар Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Спасылкі

Старонка на праекце BelarusProfile

Катэгорыя:Кіраўнікі Нацыянальнага банка Беларусі Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання Катэгорыя:Памочнікі Прэзідэнта Беларусі Катэгорыя:Намеснікі прэм’ер-міністраў Беларусі Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Брэста Катэгорыя:Супрацоўнікі Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі