Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя П. В. Сухога (ГДТУ імя П. В. Сухога) — вышэйшая навучальная ўстанова тэхнічнага профілю ў Гомелі.
Гісторыя Заснаваны ў 1968 годзе як агульны факультэт Беларускага ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга політэхнічнага інстытута пры ВА «Гомсельмаш». З 1973 года — Гомельскі філіял Беларускага політэхнічнага інстытута. З 1981 года — Гомельскі політэхнічны інстытут. У 1995 годзе інстытуту прысвоена імя выдатнага беларускага авіяканструктара Паўла Восіпавіча Сухога, у 1998 годзе інстытут ператвораны ва ўніверсітэт і атрымаў цяперашнюю назву.
Структура Падрыхтоўка спецыялістаў вядзецца па 22 спецыяльнасцях і 25 спецыялізацыях. Ва ўніверсітэце 7 факультэтаў і 1 інстытут:
Механіка-тэхналагічны факультэт Факультэт аўтаматызаваных і інфармацыйных сістэм Энергетычны факультэт Гуманітарна-эканамічны факультэт Машынабудаўнічы факультэт Завочны факультэт Факультэт дауніверсітэцкай падрыхтоўкі Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі
Ва ўніверсітэце 30 кафедраў. На дзённым аддзяленні навучаецца каля 4 тысяч чалавек, на завочным — каля 5 тысяч. Універсітэт мае тры вучэбныя корпусы (корпус № 1 (галоўны) з’яўляецца адным з будынкаў, афіцыйна зацверджаных сімваламі горада), лабараторны корпус цяжкага абсталявання (ЛКЦА), культурна-спартыўны комплекс, комплекс адкрытых спартыўных пляцовак, студэнцкі прафілакторый, тры інтэрнаты.
Рэктары Гомельский государственный технический университет имени П. О. Сухого
Васіль Пятровіч Стаўроў (1981—1986) Альберт Сямёнавіч Шагінян (1986—2000) Станіслаў Браніслававіч Сарэла (2001—2007) Сяргей Іванавіч Цімошын (2007—2021) Артур Уладзіміравіч Пуцята (з 2021)
Вядомыя выкладчыкі Леанід Гаўрылавіч Чубрыкаў (нар. ў 1926) — доктар тэхнічных навук, дацэнт (1973—1975, 1978—1994), прафесар кафедры «Тэарэтычныя асновы электратэхнікі» энергетычнага факультэта (1994—2014)Чубриков Леонид Гаврилович // Сайт Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя П. В. Сухога
Спасылкі
Афіцыйны сайт
Катэгорыя:Універсітэты Гомеля
Катэгорыя:Вышэйшыя тэхнічныя навучальныя ўстановы Беларусі Катэгорыя:Праспект Кастрычніка (Гомель)