Джэймс Скот, 1-ы герцаг Монмут і 1-ы герцаг Баклейх ( нар. 9.4.1649, Ротэрдам — пам. 15.7.1685, Лондан) — пазашлюбны сын Карла II і яго палюбоўніцы, Люцыі Уолтэр. Быў абезгалоўлены ў 1685 г. пасля няўдалай спробы зрынуць Якава II. Аб’яўляючы сябе законным каралём, Скот спрабаваў супрацьпаставіць сябе як пратэстанта каталіку Якаву II.

Нарадзіўся ў Ротэрдаме ў Нідэрландах. Яго маці мела рэпутацыю легкадумнай асобы і ў 1648 годзе стала палюбоўніцай палкоўніка Роберта Сідні.

Сур’ёзныя сумневы Скота наконт рэальнага бацькоўства пачаліся яшчэ ў юнацтве. Па словах сучаснікаў, калі Скот вырас, ён быў значна падобны на Роберта Сідні, чым на меркаванага бацьку Карла.

Аднак пазней кароль даў сведчанні ў пісьмовым выглядзе, што ён ніколі не быў жанаты ні на кім, акрамя каралевы. Карл II прызнаў яго сваім сынам, але спадчыннікам прастола Скот стаць не мог, паколькі быў народжаны па-за шлюбам.

Літаратура Violet Wyndham, Protestant Duke: Life of the Duke of Monmouth. Weidenfeld and Nicolson, London, 1976. ISBN 0-297-77099-3.

Спасылкі An Act to Attaint James Duke of Monmouth of High-Treason. [Chapter II. Rot. Parl. nu. 2. {Якаў II) Нашчадкі Джэймса Скота.

Спасылкі An Act to Attaint James Duke of Monmouth of High-Treason. [Chapter II. Rot. Parl. nu. 2. {Якаў II ) Нашчадкі Джэймса Скота, 1-га герцага Монмут.

Катэгорыя:Герцагі Баклейх Катэгорыя:Лорды-лейтэнанты Стафардшыра Катэгорыя:Лорды адміралцейства Катэгорыя:Члены Тайнага Савета Англіі Катэгорыя:Канцлеры Кембрыджскага ўніверсітэта Катэгорыя:Кавалеры ордэна Падвязкі Катэгорыя:Сцюарты Катэгорыя:Дынастыя Скотаў Катэгорыя:Герцагі Англіі Катэгорыя:Абезгалоўленыя Катэгорыя:Пазашлюбнае нашчадства Сцюартаў Катэгорыя:Прэтэндэнты на трон Англіі Катэгорыя:Прэтэндэнты на трон Шатландыі Катэгорыя:Правадыры паўстанняў