«СБ. Беларусь сегодня» (, раней — «Советская Белоруссия») — беларуская грамадска-палітычная газета, выдаецца са жніўня 1927 г. Выходзіць тыражом больш за 150 тысяч асобнікаў пяць разоў на тыдзень. Да 1937 года называлася «Рабочий».
У гады Вялікай Айчыннай вайны выпускалася ў прыфрантавой паласе, пазней — на беларускай мове — у Маскве, са снежня 1943 года — у Гомелі, са жніўня 1944 года — у Мінску. Цяпер выходзіць на рускай мове пад назвай «Беларусь Сегодня».
Узнагароджана ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1964).
Заснавальнікі — Адміністрацыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і рэдакцыйны савет.
Галоўныя рэдактары Маісей Шульман (жнівень 1927 — сакавік 1928) Ігнат Шыпіла (1928 — снежань 1928) Уладзімір Гінцбарг (снежань 1928 — люты 1929) Леанід Якоўлеў (1929—1930) Наталля Красіна (верасень 1930 — студзень 1932) Рыгор Байкачоў (1938—1939) Іван Фешчанка (1940—?) Аляксей Раманаў (?—1949) Алег Здаравенін (1949—1963) Аляксандр Зінін (1963—1989) Зіновій Кірылавіч Прыгодзіч (1990—1992) Ігар Мікалаевіч Асінскі (1993—1994) Мікалай Галко (1994—1995) Павел Ізотавіч Якубовіч (1995—2018) Дзмітрый Аляксандравіч Жук (2018—2026) Вольга Аляксандраўна Ануфрыева (з 2026)
Крыніцы
Спасылкі Афіцыйны сайт Водгукі на газету «Савецкая Беларусь» на сайце Otzyvy.by
Катэгорыя:Газеты Беларусі Катэгорыя:Советская Белоруссия Катэгорыя:З’явіліся ў 1927 годзе Катэгорыя:Газеты на рускай мове Катэгорыя:Прапаганда ў Беларусі Катэгорыя:Падпольны друк Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну