Баяві́к, э́кшан-фільмТаксама сустракаюцца формы «экшн-фільм» і «экшэн-фільм». Дадзеная форма падаецца згодна з логікай беларускай фаналогіі і Вікіпедыя:Праект:Правапіс/Англійска-беларуская практычная транскрыпцыя. Устаўная галосная павінна перадавацца ў мэтах скланення назоўніка. (, літар. фільм дзеяння) — жанр кінематографа, у якім асноўная ўвага надаецца гвалту: перастрэлкам, бойкам, пагоням і т. п. Большасць баевікоў ілюструюць вядомы тэзіс «дабро павінна быць з кулакамі». Экшан-фільмы часта маюць высокі бюджэт, багаты на каскадзёрскія трукі і спецэфекты. Лічыцца, што папулярызацыя т. з. «эстэтыкі гвалту» шмат у чым абавязана такім стужкам. Фільмы гэтага жанру часцяком не маюць складанага сюжэта, галоўны герой звычайна сутыкаецца са злом у самай відавочнай яго праяве: тэрарызм, выкраданне, забойства, карупцыя, несправядлівасць (з пункту гледжання галоўнага героя). Не знаходзячы іншага выхаду, галоўны герой вырашае звярнуцца да гвалту. У выніку знішчэнню часцяком падвяргаюцца дзясяткі, а часам і сотні адмоўных персанажаў. Часцей за ўсё баевікі сканчаюцца хэпі-эндам. Большасць баевікоў не рэкамендавана да прагляду падлеткам да 16 гадоў.

Некаторыя фільмы-баевікі

«Без твару» «Раптоўная смерць» «У аблозе» «Поўны ўспамін» «Выбухоўнік» «Падвойны ўдар» «Інферна» «Кікбоксер» «Кілер» «Кобра» «Каманда» «Цвёрды арэшак» «Крывавы спорт» «Леон» «Максімальная рызыка» «Няма куды бегчы» «Онг-Бак» «Ордар на смерць» «Адменна небяспечны»

«Паліцэйская гісторыя» «Абуджэнне смерці» «Рэплікант» «Рэмба: Першая кроў» «Рэмба: Першая кроў 2» «Рэмба 3» «Рэмба 4» «Самаволка» «Скала» «Скалалаз» «Зламаная страла» «Смяротная зброя» «Адмысловае заданне» «Схватка» «Тэрмінатар» «Тэрмінатар 2: Судны дзень» «Цяжкая мішэнь» «Універсальны салдат» «Універсальны салдат 3: Адраджэнне»

Вядомыя акцёры баявікоў thumb|Сільвестэр Сталонэ. Сільвестэр Сталонэ Арнольд Шварцэнэгер Жан-Клод Ван Дам Дольф Лундгрэн Брус Уіліс Стывен Сігал Брус Лі Джэкі Чан Джэт Лі Бола Ен Він Дызель Джэйсан Стэйтэм Тоні Джаа Майкл Дудзікаф Ларэнца Ламас Скот Эдкінс Мэл Гібсан

Гл. таксама Спіс баявікоў Фільм з баявымі мастацтвамі

Катэгорыя:Жанры кіно