__NOTOC__

26 мая (26 траўня) — сто сорак шосты (сто сорак сёмы ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.

Падзеі 451: Адбылася Аварайрская бітва паміж армянскімі паўстанцамі і персідскімі войскамі. 604: Лаўрэнцій становіцца архібіскупам Кентэрберыйскім. 946: Эдрэд становіцца каралём Англіі пасля таго, як яго брат Эдмунд I быў забіты. 961: Атон II Руды быў каранаваны суправіцелем свайго бацькі Атона I. 1828: На рынкавай плошчы Нюрнберга быў заўважаны Каспар Хаўзер, вядомы сваім таямнічым лёсам знайдыш. 1918: Абвешчана Грузінская Дэмакратычная Рэспубліка. 1926: Пачатак дзейнасці ў БССР літаратурнага аб’яднання «Узвышша». 1926: Заснаваны Беларускі інстытут гаспадаркі і культуры (БІГіК) у Вільні. 1931: На з’ездзе ў Харбіне аформлена стварэнне Рускай фашысцкай партыі. 1948: У ПАР абвешчаны пачатак палітыкі апартэіда. 1953: Першае пакарэнне чалавекам Эверэста. 1966: Гаяна атрымала незалежнасць ад Вялікабрытаніі, прыняты сцяг Гаяны. 1976: У Мінску ўстаноўлены мемарыяльны знак у гонар Тараса Шаўчэнкі. 1992: Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Ізраілем.

Нарадзіліся 1478: Клімент VII, Папа Рымскі 1568: Мехмед III, султан Асманскай імперыі (пам. 22.12.1603) 1873: Олаф Гульбрансан, нарвежскі мастак 1895: Даратэя Ланж, амерыканскі фатограф 1898: Макс Гублер, швейцарскі мастак 1907: Джон Уэйн, амерыканскі акцёр (пам. 11.6.1979) 1909: Часлаў Ханяўка, беларускі грамадскі дзеяч (пам. 2.7.1988) 1910: Эдзі Рознер, джазавы трубач, кампазітар, аранжыроўшчык; заслужаны артыст БССР (пам. 8.8.1976) 1919: Рубен Гансалес, кубінскі піяніст 1926: Майлс Дэйвіс, джазавы музыкант 1958: Віктар Шэйман, беларускі дзяржаўны дзеяч 1964: Лені Кравіц, амерыканскі спявак і акцёр 1977: Лука Тоні, італьянскі футбаліст

Памерлі 604: Аўгусцін Кентэрберыйскі, бенедыкцінскі манах, першы архібіскуп Кентэрберыйскі 735: Беда Вялебны, філосаф і летапісец, адзін з пачынальнікаў англійскай філасофіі (нар. 673/674) 1421: Мехмед I, султан Асманскай імперыі (нар. 1389) 1512: Баязід II, султан Асманскай імперыі (нар. 3.12.1447) 1648: Венсан Вуацюр, французскі паэт 1828: Джон Окслі, даследчык Аўстраліі 1844: Жак Лафіт, французкі дзяржаўны дзеяч 1863: Генрых Дмахоўскі, скульптар, удзельнік паўстанняў 1830—1831 і 1863-1864 гг. 1883: Абд аль-Кадзір, военачальнік і палітычны дзеяч Алжыра (нар. 6.9.1808) 1927: Барыс Кустодзіеў, рускі мастак (нар. 23.2(7.3).1878) 1944: Генрых Кнір, нямецкі мастак 1955: Альберта Аскары, італьянскі гоншчык 1976: Марцін Хайдэгер, нямецкі філосаф (нар. 26.9.1889) 1977: Янка Пачопка, беларускі паэт і фалькларыст (нар. 26.10.1890) 1999: Лідзія Ялоўчык, беларуская пісьменніца, паэтэса, педагог 2008: Сідні Полак, амерыканскі кінарэжысёр 2019: Аарон Разін, ізраільскі біяхімік 2020: Алег Гарнікевіч, аўстрыйскі біяхімік

Святкуюць Гаяна: Дзень незалежнасці Грузія: Дзень незалежнасці Польшча: Дзень маці

526