__NOTOC__ 27 верасня — дзвесце сямідзясяты (дзвесце семдзесят першы ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
1422: Паміж Польшчай і ВКЛ, з аднаго боку, і Тэўтонскім Ордэнам, з другога, заключаны Мельнскі мір. 1540: Папа Рымскі Павел III зацвердзіў статут ордэна езуітаў. 1605: Войскі Рэчы Паспалітай у Кірхгольмскай бітве разбілі шведскую армію. 1783: У Херсоне на ваду спушчаны першы карабель Чарнаморскага флоту Расіі «Слава Екатерине». 1791: Яўрэям Францыі дадзена французскае грамадзянства. 1821: Мексіка атрымала незалежнасць ад Іспаніі. 1920: Войскі С. Булак-Балаховіча занялі Пінск. 1940: Германія, Італія і Японія падпісалі ў Берліне Траісты пакт. 1944: Пачаліся Маанзундская дэсантная аперацыя савецкіх войскаў і Белградская аперацыя савецкіх, балгарскіх і югаслаўскіх войскаў. 1977: Першы ток дала Чарнобыльская АЭС. 2009: 17-я чарговыя парламенцкія выбары ў Германіі. 2020: Пачалася Другая Карабахская вайна.
Нарадзіліся
825: Ірментруда Арлеанская, каралева Заходне-Франкскага каралеўства 1533: Стэфан Баторый, кароль польскі і вялікі князь літоўскі (пам. 12.12.1586) 1601: Людовік XIII, кароль Францыі 1622: Карэл Дзюжардэн, нідэрландскі мастак 1630: Міхаэль Вільман, нямецкі мастак 1792: Джордж Крукшэнк, англійскі мастак 1838: Лоўрэнс Саліван Рос, амерыканскі палітык 1882: Міхал Кахановіч, беларускі грамадскі дзеяч, педагог (пам. 19.5.1934) 1894: Ота Нагель, нямецкі мастак 1901: Аляксандр Камара, нямецкі мастак 1903: Вера Харужая, дзяячка КПЗБ (пам. 1942) 1906: Ірына Ждановіч, беларуская артыстка (пам. 3.12.1994) 1909: Лукаш Калюга, беларускі пісьменнік (пам. 2.10.1937) 1910: Абрам Шкляр, беларускі географ, кліматолаг (пам. 1.1.1977) 1921: Міклаш Янча, венгерскі кінарэжысёр 1925: Роберт Джэфры Эдвардс, брытанскі навуковец-фізіёлаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (2010) 1928: Элізабэт Нойфельд, амерыканска-французскі біяхімік 1932: Олівер Уільямсан, амерыканскі эканаміст, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы (2009) 1936: Педра Куатрэкасас, амерыканскі і іспанскі біяхімік 1947: Уладзімір Міхнюк, беларускі гісторык (пам. 13.10.2004) 1958: Ірвін Уэлш, шатландскі пісьменнік 1960: Жан-Марк Бар, французскі акцёр і рэжысёр 1967: Юрась Цвірка, беларускі акцёр 1976: Франчэска Тоці, італьянскі футбаліст 1984: Аўрыл Лавін, канадская спявачка
Памерлі
1551: Ян Радзівіл, дзяржаўны дзеяч ВКЛ (нар. 1516) 1700: Інакенцій XII, Папа Рымскі 1783: Эцьен Безу, французскі матэматык 1900: Альберт Бернхард Франк, нямецкі біёлаг 1917: Эдгар Дэга, французскі мастак 1944: Канстанцін Быліч, беларускі акцёр (нар. 20.10.1906) 1958: Аляксей Туранкоў, беларускі кампазітар (нар. 21.1.1886) 1972: Сымон Кандыбовіч, беларускі дзяржаўны дзеяч, гісторык (нар. 21.7.1891) 1986: Кліфард Лі Бёртан, бас-гітарыст гурта Metallica 1996: Махамад Наджыбула, палітычны і дзяржаўны дзеяч Афганістана 2023: Майкл Гэмбан, ірландскі і брытанскі акцёр
Святкуюць
Сусветны дзень турызму, заснаваны Генеральнай асамблеяй Сусветнай турысцкай арганізацыі ў 1979 годзе
, Свята Франкамоўнай культурнай супольнасці , Свята працаўніка дашкольных устаноў , Дзень турызму 927