Ура́льск () — горад (з 1613 года) у еўрапейскай частцы заходняга Казахстана, на рацэ Урал (у мінулым — Яік). Уральск з’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Заходне-Казахстанскай вобласці, займае паўночную частку Прыкаспійскай нізіны. Агульная плошча, з уключэннем навакольных сельскіх тэрыторый, падпарадкаваных гарадской адміністрацыі, каля 700 квадратных кіламетраў.
Гісторыя
Заснаваны рускімі казакамі ў 1584 годзе як умацаванне. Меў назву Яіцкі гарадок, пазней — Верхні Яіцкі гарадок. З 1613 года горад на сучасным месцы.
Насельніцтва 1987 год — 201 тыс. жыхароў. 1999 год — 196 тыс. (з прыгарадамі 246 тыс.) жыхароў. 2010 год — 249 819 жыхароў. 2015 год — 230,8 тыс. жыхароў.
Агульная плошча зялёных насаджэнняў горада складае 6000 гектараў.
Вядомыя асобы Віктар Міхайлавіч Бяляеў (1888—1968) — савецкі музыказнавец і фалькларыст. Назіб Жыганаў (1911—1988) — татарскі кампазітар. Аляксей Мікалаевіч Нявераў (нар. 1973) — член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання. Рустам Карымавіч Гізатулін (нар. 1931) — інжынер шляхоў зносін, спецыяліст у галіне рухомага саставу чыгунак, цягі паяздоў. Марыя Васілеўна Ялова (нар. 1981) — казахстанская футбалістка. Выступала ў нацыянальнай зборнай Казахстана.
Гарады-пабрацімы
Зноскі
Літаратура
Спасылкі О городе Уральске // Генеральное консульство Российской Федерации в г. Уральске Визит в Уральск // Управление предпринимательства и индустриально-инновационного развития Западно-Казахстанской области Уральск — город в Казахстане // Казахстан. Гид по стране
Катэгорыя:Гарады Заходне-Казахстанскай вобласці
Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1584 годзе