«Цені» — драма беларускага драматурга Францішка Аляхновіча, пастаўленая ў 1919 годзе і апублікаваная асобным выданнем у 1920 годзеАляхновіч Францішак // . Гэты твор з’яўляецца своеасаблівым працягам праблем, узнятых у драме «Страхі жыцця».

Сюжэт Галоўны герой п’есы — бацька сямейства Сцяпан, чые ўзвышаныя памкненні і прага творчасці ператвараюцца ў сваю супрацьлегласць, у эгаістычныя памкненні. Яго 18-гадовы сын Міхась не думае пра нейкі працоўны занятак, а, закрыўшыся ў пакоі, марыць пра падарожжы па Млечным шляху. У доме з’яўляецца загадкавая прыгажуня Матыльда. Заблытаныя адносіны мужчынскай паловы сям’і з Матыльдай прыспешваюць смерць жонкі Сцяпана Марыі. Міхась застрэліўся. Усе гэтыя падзеі завяршаюцца канчатковай стратай адчування рэальнасці ў Сцяпана, у выніку чаго ён сустракаецца з сваім ценем.

Аналіз Доктар філалагічных навук Валерый Марціновіч адзначае:

Трагедыя ж Сцяпана пачынаецца тады, калі ён добра ўсвядоміў, што ў свеце, дзе ўсё перавернута, сподні, адваротны бок і ёсць сапраўдная сутнасць, норма існавання. За ілюзорнай абалонкай рэчаіснасці герою адкрылася яе сапраўднае аблічча.

Максім Гарэцкі выводзіў задуму п’есы наступным чынам:

Галоўная думка драмы, не зусім ясна і даступна выказаная, ня маючая пэўнага адзінства ў сваім вытлумачэнні, і заключаецца, паводле актавых прадмоў, і вось у чым: людзі — ніштожныя капашлівыя чарвякі, мізэрныя мімаходныя цені, жыццё іх — мамэнцік Вечнасці, і, аднак, надораныя веснавымі, паэтычнымі парываннямі, яны часам лезуць у спрэчку з Вечнасцю, хочуць здабыць яе Тайну, — і ў тым краса і сэнс іх існавання.

Катэгорыя:П’есы Францішка Аляхновіча Катэгорыя:Творы 1919 года