«Граф Монтэ-Крыста» () — прыгодніцкі фільм Кевіна Рэйнальдса. За аснову фільма быў узяты раман вядомага французскага пісьменніка і журналіста Аляксандра Дзюма.
Сцэнарый Фільм уяўляе сабой блізкую да арыгінальнага тэксту экранізацыю аднайменнага рамана Аляксандра Дзюма. Марак мае намер жаніцца на прыгожай , але яго лепшы сябар будуе на конт гэтага ўласныя планы. Абгавораны Фернанам і яго саўдзельнікам Дантэс трапляе ў турму на востраве Іф і трынаццаць гадоў марыць пра ўцёкі і месці. Яму атрымоўваецца бегчы дзякуючы іншаму нявінна асуджанаму, , які стаў не толькі яго выратавальнікам, але і настаўнікам фехтавання і фінансавага мастацтва. Адшукаўшы адпісаны яму абатам скарб і ўвойдучы ў вышэйшы свет пад імем графа Монтэ-Крыста, Дантэс ажыццяўляе даўно задуманую помсту.
У ролях
Саўндтрэк Музыку да фільма напісаў брытанскі кампазітар Эдвард Шэрмур. №Назва кампазіцыіАўтары / выканаўцыЧас1«Introduction»Эдвард Шэрмур1:362«Landing On Elba»Эдвард Шэрмур3:323«Marseille»Эдвард Шэрмур4:234«Betrayed»Эдвард Шэрмур3:525«Chateau Dif»Эдвард Шэрмур4:266«Abbe Feria»Эдвард Шэрмур2:237«Edmonds Education»Эдвард Шэрмур0:588«Training Montage»Эдвард Шэрмур1:549«Escape from the Island»Эдвард Шэрмур7:2410«Finding The Treasure»Эдвард Шэрмур2:5211«An Invitation To The Ball»Эдвард Шэрмур2:1212«Involving Albert»Эдвард Шэрмур2:4713«After The Party»Эдвард Шэрмур3:0514«Retribution»Эдвард Шэрмур5:2915«End Titles»Эдвард Шэрмур5:47
Водгукі грамадства і крытыка Фільм атрымаў станоўчыя водгукі ў Variety, Rolling Stone (ацэнка 3,5 з 5), New York Times (ацэнка 3,5 з 5), San Francisco Chronicle, CNN і USA Today. У Washington Post розныя рэцэнзенты далі яму ацэнкі ад 3 да 4,5 з 5, таксама стрымана фільм быў ацэнены ў Entertainment Weekly (адзнака B-). Адмоўныя водгукі фільм атрымаў ад рэцэнзентаў New York Post (ацэнка 1,5 з 4) і Los Angeles Times (2 з 5)Рэцэнзіі вядучых крытыкаў на партале Rotten tomatoes . Пры бюджэце ў 35 мільёнаў долараў фільм сабраў у сусветным пракаце звыш 75 мільёнаў. На вядучых сайтах IMDB і Rotten Tomatoes фільм атрымлівае ад гледачоў у сярэднім досыць высокія адзнакі (адпаведна больш 7,5 з 10 і больш 6,5 з 10). У навукова-папулярнай перадачы «Разбуральнікі легенд» (выпуск 4, 2006 год) выкарыстаны кадры з фільма 2002 года ў сюжэце, дзе правяраецца міф пра тое, што адной шпагай можна рассекчы іншуюСувязь з іншымі фільмамі на сайце IMDB .
Спасылкі
Катэгорыя:Прыгодніцкія фільмы ЗША Катэгорыя:Фільмы 2002 года Катэгорыя:Экранізацыі літаратурных твораў Катэгорыя:Экранізацыі твораў Аляксандра Дзюма Катэгорыя:Уцёкі з турмы ў мастацтве