Алесь Су́ша, поўнае імя Алякса́ндр Алякса́ндравіч Суша (нар. , Мінск) — беларускі культуролаг, кнігазнавец. Старшыня Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў. Ініцыятар шматлікіх праектаў па факсімільным узнаўленні кніжных помнікаў Беларусі, даследчык і папулярызатар спадчыны Францыска Скарыны. Кандыдат культуралогіі (2009).
Біяграфія Нарадзіўся ў Мінску. Скончыў Беларускі гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа. Скончыў у 2005 годзе Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў па спецыяльнасці «культуралогія», у 2008 годзе — Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы БДУ па спецыяльнасці «культуралогія», Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «дзяржаўнае будаўніцтва». У 2009 г. абараніў дысертацыю на ступень кандыдата культуралогіі.
З канца 2004 да 2022 года працаваў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Спачатку — у аддзеле рукапісаў, рэдкай кнігі і старадрукаў, у 2009—2012 гадах — вучоны сакратар, з 2012 года — намеснік дырэктара па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці, з 2020 года — намеснік генеральнага дырэктара. Адначасова выкладаў ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў і іншых ВНУ. З канца 2020 года навуковая і праектная дзейнасць Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі значна зменшылася. Таксама да 2022 года Суша дыстанцыйна супрацоўнічаў з Інстытутам навуковай інфармацыі па грамадскіх навуках Расійскай акадэміі навук (у НДА бібліятэказнаўства)Суша Александр Александрович, ИНИОН РАН (архіўная копія ад 10 жніўня 2025 года захоўвае звесткі пра ўсіх сучасных і ранейшых супрацоўнікаў)..
Вясной 2021 года, паводле былой супрацоўніцы Нацыянальнай бібліятэкі Наталлі Гарковіч, генеральны дырэктар Раман Матульскі, а потым непасрэдны кіраўнік Алесь Суша раілі ёй звольніцца з прычыны ўдзелу ў пратэсных акцыях, іначай, пазней яна будзе мець справу з крымінальным абвінавачваннемНаталля Гарковіч: «Духоўнасць — гэта адказнасць, і я бачу, што ў 2020-м багата людзей гэта ўсвядомілі», Царква і палітычны крызіс у Беларусі, 3 снежня 2024..
У пачатку сакавіка 2022 года Суша спыніў працу ў Нацыянальнай бібліятэцы. У красавіку 2022 года перайшоў на працу ў Цэнтральную навуковую бібліятэку НАН Беларусі, узначаліў Цэнтр энцыклапедычных выданняў, мэта якога распрацоўка нацыянальных энцыклапедычных праектаў. З верасня 2022 года перайшоў на пасаду загадчыка кафедры ў «БІП — Універсітэт права і сацыяльна-інфармацыйных тэхналогій».
Станам на канец красавіка 2026 года, аўтар больш 600 публікацый, у тым ліку 20 манаграфій. Складальнік навуковага зборніка «Здабыткі: дакументальныя помнікі на Беларусі» і многіх іншых выданняў.
Сям’я У шлюбе з бібліёграфам Ксеніяй Сушай, сужэнцы маюць дачку і сына. У канцы студзеня 2024 года жонку затрымалі па абвінавачванні ў «закліках да санкцыяй» (ч. 3 арт. 361 КК) і «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 і 2 арт. 361-4 КК). Мінскі гарадскі суд асудзіў Ксенію Сушу да 3 гадоў зняволення, яе прызналі палітычнай зняволенай, вызвалена актам памілавання пасля візіту ў Беларусь 19 сакавіка 2026 года Джона Коўла, спецпасланніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа.
Дзейнасць Займаецца навуковым даследаваннем гісторыі культуры Беларусі, найперш кніжнай культуры Беларусі, а таксама гісторыі хрысціянства ў Беларусі, фарміравання і выкарыстання культурнай спадчыны ўніяцкай царквы. Прымаў непасрэдны ўдзел у распрацоўцы прынцыпаў алічбоўкі каштоўных дакументаў. Стваральнік рэестра помнікаў кніжнай культуры Беларусі, якія знаходзяцца за межамі нашай краіны і могуць быць вернуты шляхам куплі ці факсімільнага ўзнаўлення. Аўтар ідэі і каардынатар распрацоўкі Дзяржаўнага рэестра кніжных помнікаў Рэспублікі Беларусь, адказны за правядзенне работ па мадэрнізацыі Банка звестак аб гісторыка-культурнай спадчыне Беларусі.
У 2015—2021 гадах узначаліў створаную Адамам Мальдзісам Міжнародную асацыяцыю беларусістаў. Член Камісіі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь па выяўленні, вяртанні, сумесным выкарыстанні і ўвядзенні ў навуковы і культурны зварот нацыянальных культурных каштоўнасцей, якія апынуліся за межамі Беларусі. Член Рады Беларускага фонду культуры. Член Савета Міністэрства культуры па правядзенні экспертызы навукова-даследчых, вопытна-канструктарскіх і вопытна-тэхналагічных работ. Стыпендыят двух Спецыяльных фондаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2003, 2005), атрымальнік гранта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у культуры (2015), чалавек года у сферы культуры (2018). Лаўрэат Медаля Францыска Скарыны (2020).
Член журы: рэспубліканскага конкурсу «Бібліятэка — асяродак нацыянальнай культуры» (з 2012 г.), конкурсу па стварэнні твораў для драматычнага тэатра «Францыск Скарына і сучаснасць» (2016), «Прэміі HR-брэнд Беларусь» у намінацыі «Культура» (2016); конкурсу творчых работ вучняў — Скарына і праваслаўная царква (2016—2017), конкурсу даследчых работ вучняў — Скарына і праваслаўная царква (2016—2017) і інш.
Адзін з арганізатараў і каардынатар штогадовых Міжнароднага кангрэса «Бібліятэка як феномен культуры», Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў, рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі «Электронная культура».
Скарыназнаўства і святкаванне 500-годдзя беларускага кнігадрукавання
Алесь Суша з’яўляецца адным з асноўных ініцыятараў шырокага святкавання 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, актывізацыі даследавання і папулярызацыі спадчыны Францыска Скарыны.
У 2012 годзе курыраваў першую ў беларускай гісторыі выстаўку выданняў Францыска Скарыны з замежных збораў у Мінску (11 выданняў з Германіі)http://budzma.by/news/u-minsku-prezentavali-bibliyu-skaryny-fota.html.
У 2012—2017 гадах курыраваў работу па атрыманні лічбавых копій выданняў Францыска Скарыны з Вялікабрытаніі, Германіі, Расіі, Украіны, Чэхіі і іншых краінhttp://blr.belta.by/culture/view/kembrydzh-peradau-belarusi-lichbavuju-kopiju-vydannja-skaryny-45286-2016/. У выніку сфарміравана электронная калекцыя з больш чым 200 паўнатэкставых копій.
У 2013—2017 гадах курыраваў падрыхтоўку і выкананне навуковага і выдавецкага праекта па факсімільным узнаўленні кніжнай спадчыны Францыска Скарыны (выдадзена 20 тамоў): выступаў ў ролі адказнага за выданне, прымаў удзел у падрыхтоўцы канцэпцыі, падрыхтаваў навуковыя артыкулы да кожнага тома (у суаўтарстве). У 2015 г. стаў персанальным атрымальнікам гранта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у культуры на рэалізацыю праекта па падрыхтоўцы першага факсімільнага ўзнаўлення кніжнай спадчыны Францыска Скарыны і іншых значных помнікаў кніжнай культуры Беларусі.
У 2015—2017 гадах актыўна ўдзельнічаў у працэсе вяртання «Малой падарожнай кніжкі» Францыска Скарыны ў Беларусь.
Член ініцыятыўнай групы па пошуку і выяўленні новых сведчанняў жыцця і дзейнасці беларускага першадрукара Францыска Скарыны ў Чэхіі (створана 16 чэрвеня 2016)
Выступіў як эксперт і кансультант для некалькіх тэлефільмах, быў рэдактарам, рэцэнзентам і членам рэдакцыйных калегій шматлікіх выданняў, прысвечаных беларускаму першадрукару. Аўтар некалькіх манаграфій, прысвечаных Францыску Скарыну: Францыск Скарына. Чалавек-энцыклапедыя. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Ф.Скарыны, 2016. — 119 с.http://www.bel-en.by/catalog/entertaining_cognitive_literature/9995/ Францыск Скарына. Чалавек свету. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Ф.Скарыны, 2016. — 128 с. http://www.bel-en.by/catalog/entertaining_cognitive_literature/10495/ Францыск Скарына. Чалавек-легенда. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Ф.Скарыны, 2016. — 112 с. http://www.bel-en.by/catalog/entertaining_cognitive_literature/10596/ Франциск Скорина — человек мира. — Минск: Беларуская Энцыклапедыя, 2016. — 303 с. (два выданні)http://www.belta.by/culture/view/kniga-frantsisk-skorina-chelovek-mira-budet-predstavlena-na-vystavke-jarmarke-v-minske-231426-2017/http://bel-en.by/catalog/science/10946/ Франциск Скорина из славного города Полоцка. — Минск : Беларуская Энцыклапедыя ім. П. Броўкі, 2017. — 24 с. — (Маленький профессор). 500 lat Biblii Ruskiej Franciszka Skoryny: folder wystawy / tekst: Aleś Susza, Antoni Mironowicz. — Białystok : Fundacja im. Księcia Konstantego Ostrogskiego, 2017. — 26 s. Складальнік зборніка п’ес «Францыск Скарына і сучаснасць» (Мінск: НББ, 2017), зборніка навукова-папулярных нарысаў пра першадрукара «Са слаўнага горада Полацка» (Мінск: Мастацкая літаратура, 2017), навуковы рэдактар альбомаў «Асветнік з Полацка» (Мінск: Беларусь, 2016), «Вільня часоў Францыска Скарыны» (Мінск: НББ, 2016) і іншага. Аўтар прадмоў да кнігі перастварэнняў Алеся Разанава «Маем найбольшае самі» (Мінск, 2017), і кнігі перакладаў «Францыск Скарына на мовах народаў свету» (Мінск, 2014, 2016, 2018, 2019). Навуковы рэдактар энцыклапедыі «Францыск Скарына» (Мінск, 2017).
Узнагароды Медаль Францыска Скарыны (23 ліпеня 2020)Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2020 г. № 290 «Аб узнагароджанні».
Бібліяграфія Беларускі Буквар у нацыянальнай і сусветнай прасторы. — Мінск : Беларуская Энцыклапедыя, 2021. — 335 с. — (Энцыклапедыя рарытэтаў). Вынаходства буквара ў Беларусі: [для сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту]. — Мінск : Беларусь, 2021. — 162, с. — (Беларуская дзіцячая энцыклапедыя). Асэнсаванне шэдэўра. Берасцейская Біблія. — Мінск : Нацыянальная бібліятэка Беларусі, 2020. — 259 с. Буквар у жыцці нашых продкаў = Букварь в жизни наших предков = The ABC-book in life of our ancestors. — Мінск: Нацыянальная бібліятэкі Беларусі, 2012. — 156 с. Даведнік па Беларусі для імператрыцы = Путеводитель по Беларуси для императрицы = A guide to Belarus for the Empress. — Мінск: Нацыянальная бібліятэка Беларусі, 2009. — 67 с. Аб нестварэнні грэка-каталіцкай царквы ў 1596 г. // Леў Сапега (1557—1633 гг.) і яго час: зб. навук. артыкулаў. — Гродна, 2007. — С. 294—299. Да пытання перыядызацыі гісторыі культуры Беларусі ў кантэксце яе развіцця на памежжы «Усход — Захад» // Чалавек. Грамадства. Свет. — 2008. — № 4. — С. 3-12. Ля вытокаў беларускай гістарычнай навукі: творчая спадчына Ігната Кульчынскага // Беларускі гістарычны часопіс. — 2009. — № 2. — С. 27-37. Лёс культурнай спадчыны грэка-каталіцкай царквы ў Беларусі: новыя знаходкі ў львоўскіх зборах // Здабыткі: дакументальныя помнікі на Беларусі. — Мінск, 2009. — Вып. 11. — С. 88-130. Праблемы вывучэння помнікаў кніжнай культуры уніяцкай царквы // Сонца тваё не закоціцца, і месяц твой не схаваецца: зборнік артыкулаў па беларусістыцы і багаслоўі ў гонар 80-годзьдзя з дня нараджэння і 50-годдзя святарства айца Аляксандра Надсана. — Мінск, 2009. — С. 265—272. Асветніцтва // Культура Беларусі : энцыклапедыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т.1. — С.273-275. Базыльяне // Культура Беларусі : энцыклапедыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т.1. — С.407-410. Дакументальная спадчына Якуба Сушы : да 400 годдзя з дня нараджэння // Здабыткі : дакументальныя помнікі на Беларусі. — Мінск, 2010. — Вып. 12. — С. 32-68. Беларуская літаратурная спадчына : анталогія : у 2 кн. / уклад. С. А. Курбанава, А. А. Суша, Г. Я. Галенчанка, В. П. Русак, І. І. Зайцаў, П. М. Лапо. — Мінск: Беларуская навука, 2011. — Кн. 1. — 1028, с. Бібліятэкі ў адукацыйнай прасторы даўняга Полацка // Беларускі гістарычны часопіс. — 2012. — № 5. — С. 38-46.
Складанне электронных выданняў
Алесь Суша — стваральнік першых электронных выданняў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (з 2004), прысвечаных нацыянальнай культурнай спадчыне, сярод іх: Кніга Беларусі. 1517—1917 : зводны каталог / Нацыянальная бібліятэка Беларусі; складальнікі каталога : Г. Я. Галенчанка (д.г.н.), Т. В. Непарожная, Т. К. Радзевіч; складальнікі электроннага выдання : Г. У. Кірэева, А. А. Суша, К. В. Языковіч. — Мінск: Нацыянальная бібліятэка Беларусі, 2006. — 1 электронны аптычны дыск (CD-ROM). Спадчына Напалеона Орды (з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)=Napoleon Orda’s heritage (from the National Library of Belarus funds) / склад. Г. У. Кірэева, Т. І. Рошчына, А. А. Суша; Нацыянальная бібліятэка Беларусі. — Мінск: Нац. б-ка Беларусі, 2007. — 1 электрон. апт. дыск (CD-ROM).