Паўста́нне 1863 года на Пружа́ншчыне — ваенныя дзеянні паўстанцкіх аддзелаў з Царства Польскага, а пасля таксама ўласных фарміраванняў і аддзелаў з суседніх паветаў Гродзенскай губерні, у склад якой уваходзіў Пружанскі павет. На той час ягоная тэрыторыя займала землі сучасных Пружанскага, часткі Бярозаўскага і Камянецкага раёнаў Брэсцкай вобласці, а таксама Гайнаўскага павета Падляскага ваяводства (Польшча).
Ваенныя дзеянні на тэрыторыі павета распачалі польскія аддзелы Рамана Рагінскага, Станіслава Сангіна і Браніслава Рыльскага, якія яшчэ да выдання маніфеста Літоўскага правінцыйнага камітэта перайшлі мяжу Гродзенскай губерні. Яны імкнуліся такім чынам распаўсюдзіць паўстанне далей на ўсход. Першыя ўласныя аддзелы ў Гродзенскай губерні пачалі стварацца ў сакавіку — красавіку 1863 года. Найбольшую актыўнасць у Пружанскім павеце праявілі аддзелы Урублеўскага. Уласны аддзел сфарміраваў пружанскі памешчык Фелікс Улодак, з якім пазней прыняў удзел у Мілавідскай бітве. Дзейнічалі аддзелы з суседніх Ваўкавыскага, Слонімскага, Гродзенскага паветаў.
Касцяк паўстання склала дробная шляхта і жыхары мястэчак. У Гродзенскай губерні адсотак сялян сярод удзельнікаў паўстання быў большым, чым ва ўсіх іншых беларускіх губернях. Аднак шырокай падтрымкі дабіцца не атрымалася з прычыны перавагі «белых» і антыпольскай прапаганды расійскага ўрада.
На задушэнне паўстання былі кінутыя вялізныя сілы. За карнымі аперацыямі на Гродзеншчыне асабіста сачыў віленскі генерал-губернатар Міхаіл Мураўёў, які за сваю жорсткасць у задушэнні паўстання атрымаў мянушку «вешальнік». У насельніцтва ладзіліся ператрусы ў мэтах пошуку паўстанцкай зброі; за дапамогу паўстанцам або падазраваных ва ўдзеле шляхціцаў высылалі з краю, а іхняя маёмасць секвестравалася.
Да канца 1863 года паўстанне на Пружаншчыне было задушанае. Пасля гэтага распачалася палітычная рэакцыя і татальная русіфікацыя, усталяваўся рэжым выключных законаў.
Абвяшчэнне паўстання
года Цэнтральны нацыянальны камітэт у Варшаве выдаў маніфест з заклікам да паўстання. У адмысловай адозве да насельніцтва Літвы і Беларусі Цэнтральны камітэт ад імя Часовага нацыянальнага ўрада заклікаў падтрымаць паўстанне, якое пачалося ў Польшчы ў ноч на 23 студзеня.
На тэрыторыі сучаснай Беларусі паўстанне рыхтаваў Літоўскі правінцыйны камітэт, які стварыў гродзенскую, мінскую, навагрудскую, беластоцкую і іншыя рэвалюцыйныя арганізацыі. Гурткі дзейнічалі ў Брэст-Літоўску, Слоніме, Ваўкавыску, Пружанах, Кобрыне. Атрымаўшы першую вестку пра пачатак паўстання ў Польшчы, 1 лютага ЛПК звярнуўся да насельніцтва Літвы і Беларусі з маніфестам, які паўтараў асноўныя палажэнні маніфеста і дэкрэтаў Часовага нацыянальнага ўрада.
Хада паўстання
Першыя аддзелы Аднак першыя паўстанцкія аддзелы на Пружаншчыне з’явіліся яшчэ да адозвы Літоўскага правінцыйнага камітэта, у канцы студзеня 1863 года. Некаторыя польскія камандзіры, якія імкнуліся распаўсюдзіць паўстанне на ўсход, рухаліся на Гродзенскую, Мінскую губерні і далей. Такім чынам на Пружаншчыне дзейнічалі аддзелы пад кіраўніцтвам Рамана Рагінскага, Станіслава Сангіна і Браніслава Рыльскага. Найбольш паспяхова дзейнічала злучэнне Рагінскага. Пасля паражэння пад Сямятычамі яно, нягледзячы на пераслед праціўніка, здолела праз Пружанскі павет дайсці да Мінскай губерні, робячы рэйды па вёсках.
1863 года каля вёскі Каралёў Мост Пружанскага павета адбылася сутычка аддзела Рагінскага з расійскімі войскамі пад камандаваннем флігель-ад’ютанта Носціца і падпалкоўніка Вімберга ў складзе 5 рот Пскоўскага палка, 3 рот Рэвельскага палка, казакаў 24-га Данскога палка і 4 гармат. Сілы былі няроўныя, частка паўстанцаў вымушаная была адступіць назад у Польшчу, астатнія са стратамі схаваліся ў пушчы. Як паведамлялася ў афіцыйным данясенні, «з шайкі загінулі 12 чалавек, патанулі 5, узятыя ў палон 4 і на другі дзень 16».
Аднак ужо назаўтра, , аддзел паўстанцаў з 200 чалавек, узброеных ружжамі, пісталетамі, кінжаламі, захапіў мястэчка Шарашова, дзе быў прыхільна сустрэты местачкоўцамі. Тут паўстанцы прыдбалі паўкажушкі, боты, вопратку і, узяўшы 93 рублі казённых грошай у сельскім праўленні, рушылі ў кірунку да Пружанаў.
Пружаны без аніякага супраціву былі ўзятыя аддзелам Сангіна і Рагінскага з 100 чалавек. Жыхары горада прыхільна паставіліся да паўстанцаў, а ўлады не здолелі даць ім адпор. Начальнік пружанскай каманды ўнутранай варты ўцёк, пераапрануўшыся ў сялянскае адзенне. З цэйхгаўза паўстанцы забралі ўсю зброю, амуніцыю, патроны. У казне ўзялі 10 808 руб., выпусцілі з турмы ўсіх вязняў і напалі на кватэру гараднічага. Меркавана, гэты напад на казначэйства стаўся першым у часе паўстання, таму яно і так званая «белая турма» ахоўваліся адно інваліднай камандай на чале з паручнікам Платонам Галаўнёй. Ужо праз пяць дзён Міністэрства фінансаў прыняло загад аб адпаведнай ахове ўсіх дзяржаўных фінансавых устаноў. У доме фельдмаршала (імаверна, Палацык) была зладжаная сустрэча каліноўцаў з мясцовай шляхтай і купцамі; добраахвотнікамі ў паўстанцы запісаліся некалькі шляхціцаў. Па рашэнні Польскага нацыянальнага ўрада павятовым начальнікам быў прызначаны Міхал Жукоўскі, які меў маёнтак Лукомер каля Малеча, а памочнікам — Медард Скачынскі з Галенаў.
Адсюль частка паўстанцаў на чале з Станіславам Сангіным і Браніславам Рыльскім накіравалася назад на Семятычы, аднак яны былі разбітыя пад в. Рэчыца Пружанскага павета. Сангін у гэтым баі загінуў, а Рыльскі з 9 паўстанцамі трапіў у палон.
Рагінскі праз Кобрынскі павет рушыў углыб Палесся, маючы намер узняць на паўстанне мясцовых сялян і шляхту. 25—26 лютага ягоны аддзел пацярпеў паражэнне пад Боркамі (цяпер у Ганцавіцкім раёне) ад царскага падраздзялення пад камандаваннем Альбертава. Канчаткова паўстанцы былі разбітыя ў Слуцкім павеце, дзе іх урэшце здолелі дагнаць расійскія войскі. 3 сакавіка Раман Рагінскі трапіў у палон у маёнтку шляхціца Млынскага каля Турава.
Уласныя аддзелы
Першыя аддзелы ў Гродзенскай губерні пачалі стварацца толькі ў сакавіку — красавіку 1863 года. Сігналам для выступу з’яўляліся вусныя або пісьмовыя загады, якія перадавалі сябрам паўстанцкай арганізацыі. На ўзбраенні меліся паляўнічыя стрэльбы, косы, пікі і дубінкі.
Аддзел Урублеўскага Цэнтрам паўстанцаў была Белавежская пушча. Тут знаходзіўся цэнтралізаваны штаб, а таксама найбуйнейшы паўстанцкі аддзел (да 400 чалавек), створаны начальнікам Сакольскай егерскай школы Валерыем Урублеўскім. У яго склад увайшлі вучні егерскай школы і мясцовая варта Белавежскай пушчы. Аддзел падзяляўся на дзве роты па 200 чалавек, якія ў сваю чаргу падзяляліся на дзясяткі. З усіх толькі 230 чалавек былі ўзброены паляўнічымі стрэльбамі, а астатнія косамі. Сам Урублеўскі атрымаў пасаду начальніка штаба ўсіх паўстанцкіх сіл, аддзелам камандаваў Ануфрый Духінскі, а конную групу ўзначальваў Казімір Кабылінскі.
Першы бой аддзела адбыўся пад Пілатоўшчынай або Валіламі ў Сакольскай (Крынскай) пушчы. Паўстанцы атрымалі цяжкае паражэнне і ўцяклі, пакінуўшы вазы, скарб, афіцыйную пячатку ваяводы Духінскага і 32 чалавекі забітымі. Аднак неўзабаве аддзел атрымаў падмацаванне, потым пад націскам карнікаў перайшоў у Пружанскі і Ваўкавыскі паветы, дзе працягнуў барацьбу.
Аддзел Улодака 20 красавіка быў сфарміраваны паўстанцкі аддзел каля карчмы Пінак у ваколіцах Сяльца. Яго дзеяннямі кіраваў шляхціц Фелікс Улодак (мянушкі Шчасны, Самуха, Здзяхоўскі), які меў маёнткі Кабакі ў Пружанскім і Матыкалы ў Брэсцкім паветах. Пасля паўстання яны былі канфіскаваныя. Аддзел Улодка налічваў каля 100 чалавек і дзейнічаў на тэрыторыі цяперашніх Пружанскага, Бярозаўскага, Іванаўскага раёнаў. Харчаванне куплялі або забіралі ў сялян. Так пра гэта казаў удзельнік аддзела Улодка адстаўны падпаручнік Станіслаў Трамбіцкі:
21 мая 1863 года браў удзел у бітве пад Мілавідамі.
Аддзел Яна Ваньковіча (псеўданім Ляліва), які дзейнічаў пачаткова на Падляшшы, а потым перайшоў у Кобрынскі павет, перайшоў на Пружаншчыну. года за некалькі кіламетраў ад Чорнага возера, непадалёк ад в. Пескі, іхні аб’яднаны аддзел прыняў бой з царскімі войскамі (2 роты пяхоты і некалькі дзясяткаў казакаў). Пасля гэтага адышоў у Пінскі павет.
Аддзел Стравінскага Ваўкавыскі паўстанцкі аддзел на чале з паручнікам Мурамскага пяхотнага палка Густавам Стравінскім утварыўся ў асноўным з сялян, моладзі, дробнай шляхты і аднадворцаў мястэчка Лыскава і вакольных вёсак. Аддзел налічваў 136 чалавек і падзяляўся на стралкоў, касінераў і коннікаў.
Стравінскі правёў 2 мая паспяховую бітву з царскімі войскамі ў Міхалінскіх лясах ля Бярозы-Картузскай, браў удзел у Мілавідскай бітве. Пэўны час пры ягоным аддзеле знаходзіўся галоўны штаб паўстанцаў Гродзенскай губерні.
Іншыя У ноч з 2 на 3 мая 1863 года паўстанцкі аддзел быў створаны з жыхароў мястэчка і маёнтка Сялец, горада Пружаны і яшчэ некалькіх мястэчак. Дыслацыраваўся каля Сяльца. Пружанскі павятовы военачальнік даносіў камандаванню, што праследаваць гэтыя аддзелы без ведання мясцовасці немагчыма.
Баявыя дзеянні
2 мая 1863 года аддзел з 60 чалавек напаў на паштовую станцыю Свадзьбічы, у выніку чаго захапілі 18 коней і зброю. Пасля 12 мая атакавалі Бярозаўскую заставу, знішчылі шлагбаум, забралі казённыя грошы, дакументы, затрымалі абоз. Супраць паўстанцаў была накіраваная восьмая рота Рэвельскага пяхотнага палка і 30 казакаў. У сутычцы каля мястэчка Сялец паўстанцы пацярпелі значныя страты.
13 мая ля в. Смалярка адбыўся бой паўстанцаў Ф. Улодка з расійскімі войскамі.
14—15 мая ў Міхалінскіх лясах, ля в. Міхалін адбыўся бой паўстанцаў Густава Стравінскага («Млотка») з расійскімі войскамі. Дапамога, што падаспела, уратавала царскія войскі ад разгрому.
22 мая адбылася бітва пад Мілавідамі. Тут сабраліся 5 аддзелаў паўстанцаў агульнай колькасцю каля 800 чалавек: Слонімскі (300 чалавек, кіраўнік Францішак Юндзіл), Ваўкавыскі (270 чалавек, Густаў Стравінскі, таксама вядомы як «Млотак»), Гродзенскі (Аляксандр Лянкевіч, таксама вядомы як «Ляндэр»), Навагрудскі (140 чалавек, Вітольд Міладоўскі), Пружанскі (50 чалавек, Фелікс Улодак, таксама вядомы як «Шчасны»). Агульнае камандаванне здзяйсняў Ляндэр (палкоўнік Лянкевіч). Паўстанцам супрацьстаялі 5 рот жаўнераў з 4 гарматамі. Цягам некалькіх гадзін царскія войскі не здолелі ўзяць лагер, адступіўшы з вялікімі стратамі. Уначы паўстанцы неўпрыкмет пакінулі лагер.
23 мая на Пружаншчыну прыйшоў аддзел паўстанцаў з Ваўкавыскага павета. У в. Броўск яны адабралі ў лесніка зброю, 30 мая ва ўрочышчы Броўск спалілі канцылярыю лясніцтва, узялі казённыя грошы і адышлі ў Ваўкавыскі павет.
года адбылася жорсткая сутычка аддзела пад кіраўніцтвам пружанскага шляхціца Улодка «Шчаснага» з расійскім войскам ля вёскі Ласасін. Паўстанцы пацярпелі цяжкія страты: 40 чалавек забітымі. Урублеўскі з часткай аддзела здолеў вырвацца з акружэння. Пасля бою казакі налічылі на адным левым флангу 127 забітых, у палон быў узяты беластоцкі памешчык Рафал Карыцкі.
24 мая адбыўся вялікі бой у Ружанскай пушчы, дзе батальён Неўскага пяхотнага палка атакаваў частку аддзела Лянкевіча, якая не ўдзельнічала ў Мілавідскай бітве, і нанёс ёй адчувальныя страты.
8 чэрвеня адбыўся бой з расіянамі над ракой Сцярцежай у Ружанскай пушчы. Духінскі быў адрэзаны ад асноўнай часткі аддзела Урублеўскага, і апошні тройчы вадзіў жаўнераў у атаку, каб адбіць Духінскага. Пасля паспяховага наступу паўстанцы адышлі, забіраючы параненых.
У сярэдзіне чэрвеня да аддзела Урублеўскага далучыліся сілы Аляксандра Лянкевіча і Густава Стравінскага з Ваўкавыскага і Гродзенскага паветаў. Неўзабаве аддзел перанёс лагер з Пераездзіка ў Вялікі Кут.
Уночы з 14 на 15 чэрвеня аддзел Ануфрыя Духінскага размясціўся на старой базе ваўкавыскага аддзела. года коннікі Казіміра Кабылінскага з гэтага аддзела ўварваліся ў Ружаны з боку Слоніма. Спачатку схапілі каменданта, адабралі зброю і 65 рублёў 12 капеек. Пасля, акружыўшы кашары, паранілі 4 жаўнераў, забралі 22 карабіны, 903 набоі, значную частку амуніцыі і іншыя рэчы. У канцылярыі знішчылі афіцыйныя паперы і архівы.