«Хор» ( — шматгалосы спеў; таксама вядомы як «Лузеры») — тэлесерыял з элементамі мюзіклу, драмы і камедыі, трансліраваны тэлеканалам Fox у Злучаных Штатах Амерыкі і Канадзе. У цэнтры сюжэту — школьны хор «Новыя гарызонты» (), створаны ў выдуманай сярэдняй школе Уільяма Макінлі ў Лайме, штат Агая. Сюжэтныя лініі серыяла закранаюць узаемаадносіны паміж харыстамі, у ліку якіх восем галоўных герояў, кіраўніком хору і па сумяшчальніцтве выкладчыкам іспанскай мовы, а таксама ўладным трэнерам школьнай каманды падтрымкі, якая спрабуе зачыніць хор.

Аўтарамі серыяла з’яўляюцца Раян Мэрфі, Брэд Фэлчак і Іэн Брэнан. Пілотны эпізод быў паказаны 19 мая 2009 года, адразу пасля фіналу шоу American Idol. Другі эпізод выйшаў 9 верасня 2009 года, а апошні эпізод першага сезону — 9 чэрвеня 2010 года. Другі сезон трансліраваўся з 21 верасня 2010 па 24 мая 2011 года, а трансляцыя трэцяга стартавала з 20 верасня 2011 года. Падбор акцёраў праводзіўся на падставе ўзроўня вакальных і акцёрскіх здольнасцей з прычыны асаблівасцей шоу, якія робяць яго блізкім да мюзіклу. Кампазіцыі, выкананыя ў серыяле, набылі папулярнасць. Увогуле было прададзена больш 21 млн копій сінглаў і 9 млн альбомаў; 80 выпушчаных кампазіцый і 156 сінглаў займалі месцы ў чарце Billboard Hot 100, што з’яўляецца найвышэйшым вынікам з часоў The Beatles і Элвіса Прэслі

Серыял атрымаў пераважна станоўчыя водгукі крытыкаў, быў намінаваны на дзевятнаццаць прэмій «Эмі», чатыры прэміі «Залаты глобус», шэсць «Спадарожнікавых узнагарод» і пяцьдзясят сем іншых намінацый. «Хор» двойчы стаў лаўрэатам прэміі «Залаты глобус» у катэгорыі «Лепшы тэлесерыял — камедыя ці мюзікл» — у 2010 і 2011 гадах; у 2010 годзе акцёр Крыс Колфер быў адзначаны ў катэгорыі «Лепшая мужчынская роля другога плану — міні-серыял, тэлесерыял ці тэлестужка». Актрыса Джэйн Лінч атрымала ўзнагароду «Эмі» як «Лепшая актрыса другога плану ў камедыйным серыяле», Ніл Патрык Харыс — як «Лепшы запрошаны акцёр у камедыйным серыяле», а ў 2011 годзе — Гвінет Пэлтрау як «Лепшая запрошаная актрыса ў камедыйным тэлесерыяле».

Сюжэт

Одзін з галоўных герояў Уіл Шустэр, настаўнік іспанскага, пачынае арганізоўваць хор, які займаецца пастаноўкай мюзіклаў. Спачатку калектыў прыцягвае студэнтаў, якія падвяргаюцца здзекаванням з боку аднакласнікаў. Шустэр раскручвае хор, і да яго далучаюцца іншыя ўдзельнікі, якія ўжо не маюць праблем у адносінах з аднагодкамі. Паступова становячыся камандай, харысты знаходзяць упэўненасць у сабе і выпрацоўваюць імунітэт супраць стэрэатыпнай каставай школьнай сістэмы, якая падзяляе навучэнцаў на «папулярных» і «няўдачнікаў».

Спасылкі

Glee Wiki — энцыклапедыя, прысвечаная тэлесерыялу «Хор»

Катэгорыя:Тэлесерыялы ЗША Катэгорыя:Тэлесерыялы 2009 года Катэгорыя:ЛГБТ-тэматыка ў серыялах Катэгорыя:Тэлесерыялы Fox Television Studios