Ба́лтымарНапісанне Балтымар у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.2. Мн., 1997, С.263 ( ) — незалежны (не ўваходзіць у склад акругі) горад на ўсходзе ЗША, найбуйнейшы населены пункт штата Мэрыленд.

Геаграфія Горад знаходзіцца на поўначы цэнтральнай часткі Мэрыленда, на рацэ Патапска, блізка да месца, дзе яна ўпадае ў Чэсапікскі заліў. Горад таксама размешчаны на мяжы паміж плато Підмант і Атлантычнай раўнінай, што падзяляе Балтымар на «ніжні горад» і «верхні горад». Вышыня над узроўнем мора для горада розная ў розных месцах, ад узроўню мора каля заліва да 150 метраў у паўночна-заходняй частцы горада, каля Пімліка.

Паводле дадзеных бюро статыстыкі ЗША, горад займае агульную плошчу 238,5 км², з якіх 209,3 км² прыпадае на сушу і 29,2 км² — на водныя рэсурсы. Усяго 12,24 % агульнай плошчы горада занята вадой. Адукацыя і культура Балтымарскі ўніверсітэт

Насельніцтва

Гарады-пабрацімы

Вядомыя асобы Джада Пінкет-Сміт (нар. 1971) — амерыканская актрыса і спявачка. Родэрык Камфор (нар. 1994) — амерыканскі баскетбаліст.

Зноскі

Спасылкі

Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1729 годзе Катэгорыя:Гарадскія акругі ў ЗША Катэгорыя:Парты ЗША

Катэгорыя:Гарады Мэрыленда Катэгорыя:Былыя сталіцы ЗША