Bank of America — амерыканская кампанія, якая аказвае шырокі спектр фінансавых паслуг прыватным і юрыдычным асобам, найбуйнейшая банкаўская холдынгавая кампанія ў ЗША па колькасць актываў, займае 3 месца сярод найбуйнейшых кампаній свету па версіі Forbes. У кампаніі амаль 6 000 аддзяленняў банка ў ЗША і 300 у іншых краінах, 288 000 супрацоўнікаў і 16 500 банкаматаў. thumb|Штаб-кватэра банка ў горадзе Шарлот (штат Паўночная Караліна)

14 верасня 2008 года Bank of America абвясціў пра куплю інвестыцыйнага банка Merrill Lynch. Кошт куплі па інфармацыі газеты Уол-стрыт джорнал склаў 50 млрд долараўНататка пра куплю ва Уол-стрыт джорнал .

Bank of America (BofA) 29 жніўня 2011 г абвясціў пра намер прадаць 13,1 млрд акцый кітайскага China Construction Bank (ССВ) групе прыватных фундатараў. Кошт пагаднення складае 8,3 млрд дол. РБК Навіны. Чытаць цалкам .

Спасылкі Афіцыйны сайт банка

Катэгорыя:Банкі ЗША