Сеговія () — горад у Іспаніі з насельніцтвам каля 55 тысяч жыхароў. З’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам аднайменнай правінцыі Сеговія ў Кастыліі і Леоне. Сеговія знаходзіцца за 90 км на паўночны захад ад Мадрыда на скалістым узвышша паміж рэкамі Эрэсма і Кламорэс. Нараўне з Таледа і Авілай гэта адзін з трох гарадоў-музеяў, размешчаных паблізу іспанскай сталіцы. З 1985 года Сеговія ўключана ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Гісторыя Першапачаткова на тэрыторыі сучаснаый Сеговіі жылі кельцкія плямёны, з цягам часу мясцовасць апынулася пад уладай рымлян. У 80 да н.э. годзе быў заснаваны горад. Падчас рымскага перыяду паселішча належала аднаму са шматлікіх сучасных лацінскіх манастыроў. Лічыцца, што горад быў закінуты пасля ўварвання маўраў у Іспанію. Пасля заваёвы Таледа Альфонса VI Сеговія пачала засяляцца хрысціянамі з паўночнай часткі паўвострава і з-за Пірэнеяў.

Сеговія ляжала на гандлёвых шляхах, што зрабіла яе важным цэнтрам гандлю тэкстылем. У канцы Сярэднявечча горад перажываў свой залаты век, у горадзе павялічылася колькасць яўрэйскага насельніцтва. Характэрна, што Ізабела I была абвешчана каралевай Кастыліі ў царкве Сан-Мігель-дэ-Сеговія 13 снежня 1474 года.

Насельніцтва

Славутасці познегатычны сабор, закладзены ў 1525 годзе па загаду Карла V; знакаміты рымскі акведук даўжынёй у 728 м і вышынёй у 28 м, які ўзвышаецца над горадам і яго наваколлямі; Алькасар у Сеговіі — адна з самых грандыёзных рэзідэнцый іспанскіх кіраўнікоў. Царква Ла Вера Крус была адной з рэзідэнцый ордэна тампліераў з 1208 года да яго ліквідацыі. манастыр Санта-Крус ла Рэал манастыр Эль-Параль Музей Сеговіі Музей Сучаснага Мастацтва Эстэбана Вісентэ Музей Салаага Дом Музей Антоніа Мачада

Гарады-пабрацімы

+center|230pxcenter|230px center|230pxСабор СеговііВід на Сеговію з мясцовага алькасараАлькасар у Сеговіі

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйны партал горада

Катэгорыя:Гарады Кастыліі і Леона Катэгорыя:Муніцыпалітэты правінцыі Сеговія Катэгорыя:Сусветная спадчына ў Іспаніі