thumb|200px|thumb|Snow Patrol «Snow Patrol» — альтэрнатыўная рок-гурт з удзельнікамі з Паўночнай Ірландыі і Шатландыі. Сфарміравана ў Данды, у наш час яны жывуць у Глазга, і сталі папулярныя сярод крытыкаў і аматараў, лаўрэаты музычнай прэміі Ivor Novello Awards.

Гісторыя Тры першыя альбома гурта, EP Starfighter, эксперыментальны студыйны альбом Songs for Polarbears, і When It’s All Over We Still Have to Clear Up, былі камерцыйна беспаспяховымі і былі выпушчаны пад незалежным лэйблам Electric Honey (для свайго першага альбома) і Jeepster (для другога і трэцяга). Калі група перайшла ў буйны лэйбл Polydor Records, яны выпусцілі ў 2003 годзе альбом Final Straw, які стаў чатыры разы плацінавым у Вялікабрытаніі. Гэта быў першы поспех групы. Песні «Run», «Chasing Cars» і «Signal Fire» сталі хітамі.

Сусветную вядомасць група атрымала з выпускам у 2006 годзе альбома Eyes Open, які быў растыражаваны ў колькасці 4,7 мільёна экзэмпляраў па ўсім свеце.

Snow Patrol былі вылучаны ў трох намінацыях BRIT Awards і выйгралі пяць Meteor Ireland Music Awards. Па ўсім свеце група прадала больш 7 мільёнаў альбомаў.

Дыскаграфія

Студыйныя альбомы Songs for Polarbears (1998) When It's All Over We Still Have to Clear Up (2001) Final Straw (2003) Eyes Open (2006) A Hundred Million Suns (2008) Fallen Empires (2011) Wildness (2018) The Forest Is the Path (2024)

Удзельнікі (бягучы склад) Гэры Лайтбодзі (Gary Lightbody) - асноўны вакал, рытм-гітара Натан Коналі (Nathan Connolly) - сола-гітара, бэк-вакал Пол Уілсан (Paul Wilson) - бас-гітара, бэк-вакал Джоні Куін (Jonny Quinn) - ударныя, пяркусія Том Сімпсан (Tom Simpson) - клавішныя

Спасылкі

Michael Morrison’s Official page — Shrug

Катэгорыя:Рок-гурты Вялікабрытаніі Катэгорыя:Гурты альтэрнатыўнага рока Катэгорыя:Інды-рок-гурты Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 1994 годзе Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі Ivor Novello Awards