Бланманжэ́, часта памылкова бламанжэ (ад  — белы і manger — есці) — від нефруктовых непразрыстых жэле, гатаваны з малака, яек, манных круп або мукі, часам на жэлаціне або агары, з дадаваннем цукру, за́тавак і араматызатараў.

Бланманжэ, у адрозненне ад яркіх фруктовых жэле, найчасцей белыя, крэмавыя або бэжавыя, то-бок колеру малака, вяршкоў і адценняў даданых кавы, какавы, шакаладу. У складзе звычайных інгрэдыентаў ёсць клейкія рэчывы — казеін малака, клейстар круп або мукі, таму жэлацін або агар, калі і дадаюць, то нязначную колькасць. Праз гэта бланманжэ значна далікатнейшай кансістэнцыі за звычайныя жэле. Бланманжэ — сытная салодкая страва, іх падаюць з лёгкім, не дужа сытным, напрыклад рыбным або гароднінным, абедам, каб збалансаваць агульную каларыйнасць.

Нягледзячы на прастату гатавання, бланманжэ вымагаюць вялікай пільнасці да трымання прапорцый інгрэдыентаў і назірання працэсу варэння, бо смак і кансістэнцыю лёгка сапсаваць пераварваннем. Такія вымогі бланманжэ прычынілася да таго, што недарагая і смачная страва практычна знікла з сучаснага ўжытку і вядомая толькі з мастацкай літаратуры XIX ст. Бланманжэ замянілі не такія смачныя і далікатныя малочныя або кававыя жэле з вялікім змяшчэннем жэлаціну.

Рэцэпт бланманжэ паводле Вільяма Пахлёбкіна 1,5 л малака (або 1 л малака і 0,5 л вяршкоў), 1 шклянка тоўчаных арэхаў (міндаль, фундук, валоскія), 50-75 гр рысавай мукі, цукар, мушкат, цэдра цытрыны — да смаку.

Муку развесці 0,5 л халоднага малака, астатняе малако і вяршкі закіпяціць, усыпаць арэхі і патроху даліваць малако з рысавай мукой, бесперапынна памешваючы. Дадаць цукар, затаўкі і варыць да загушчэння.

Крыніцы

Літаратура Похлёбкин В. Кулинарный словарь. — М.: Центрполиграф, 2006. − 503 с. — ISBN 2-7004-6097-9, ISBN 5-227-00460-9

Катэгорыя:Французская кухня Катэгорыя:Сярэдневяковая кухня Катэгорыя:Жэле