Сьюдад-Рэаль ( — «каралеўскі горад») — горад у Іспаніі, цэнтр аднайменнай правінцыі. Размешчаны ў аўтаномнай супольнасці Кастылія — Ла-Манча, муніцыпалітэт знаходзіцца ў складзе раёна (камаркі) Кампа-дэ-Калатрава.
Згодна з перапісам 2001 года, у Сьюдад-Рэале пражывае 63 тысяч чалавек. Горад размешчаны прыкладна ў 200 км да поўдня ад Мадрыда і на вышыні 628 м над узроўнем мора. Плошча горада складае 285 км², і ён уключае чатыры буйныя раёны: Ciudad Real, Las Casas, Valverde і La Poblachuela.
Гарады-пабрацімы
Катэгорыя:Гарады аўтаномнай супольнасці Кастылія — Ла-Манча
Катэгорыя:Муніцыпалітэты правінцыі Сьюдад-Рэаль