Мацу́нак — паказнік аб’ёмнай дзелі бязводнага этылавага спірту ў алкагольным напоі, які зазвычай перадаецца ў аб’ёмных адсотках (скарочана % аб.), то бок адносінах аб’ёму растворанага бязводнага спірту да памножанага на 100 % аб’ёму ўсяго напою.
Метады вымярэння мацунку У нашы дні мацунак вымяраюць з дапамогай спіртометраў. Аднак да іх вынаходства мацунак, прыкладам, тэкілы вызначалі наступным чынам: падчас закаркоўвання на дно бутэлькі з напоем клалі вусеня, а калі бутэльку адкрывалі, цэласць вусеня казала пра дастатковы мацунак напою.
Мацунак найболей пашыраных напояў Квас — 0,3—2,2 % аб. Піва — 3—6 % аб., часам да 12 % аб. (моцнае) Брага — 3—8 % аб. для піўных напояў, 7—16 % аб. для вінных Сакэ — 16—18 % аб. Віно — 9—20 % аб. Партвейн — 17—22 % аб. Гарэлка — 36—60 % аб. (мацунак рускай гарэлкі звычайна 40 % аб.) Мескаль — 38—43 % аб. Тэкіла — 40 % аб. і больш Каньяк — 40—42 % аб. Віскі — 40—50 % аб., некаторыя гатункі да 60 % аб. Самагонка — 40—90 % аб., у залежнасці ад колькасці перагонак Абсент — 60—85 % аб. (але звычайны мацунак абсенту роўны 70 % аб.)
Гл. таксама Канцэнтрацыя раствораў
Крыніцы
Катэгорыя:Алкагольныя напоі