__NOTOC__

27 красавіка — сто семнаццаты (сто васямнаццаты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.

Падзеі У Вільні быў замучаны Антоній — адзін з трох віленскіх мучанікаў. 1387: З’явіліся першыя дакументальныя звесткі пра горад Ігумен (з 1923 года — Чэрвень). 1521: На Філіпінах у бітве з мясцовымі жыхарамі загінуў партугальскі мараплавец Фернан Магелан. 1622: Пад час Трыццацігадовай вайны адбылася бітва пры Вісласе. 1646: Кароль Англіі Карл I Сцюарт збег з Оксфарда, які знаходзіўся ў аблозе войскамі парламента. 1706: Войскі Карла XII ў час Паўночнай вайны ўзялі штурмам і спалілі Мірскі замак. 1799: Армія А. Суворава падчас Італьянскага паходу перамагае французскую армію на рацэ Ада. 1919: Польскія войскі занялі Гродна, дзе знаходзіўся ўрад БНР на чале з Антонам Луцкевічам і беларускія вайсковыя фарміраванні. 1919: Здарылася крушэнне парахода «Надзея» на Дзвіне. 1940: Нацыстамі створаны канцлагер Асвенцым. 1945: БССР прынята ў склад дзяржаў-заснавальніц ААН. 1952: У паветра падняўся першы савецкі серыйны бамбардзіроўшчык дальняга дзеяння са стралавідным крылом Ту-16. 1992: Расія і Беларусь сталі членамі Міжнароднага валютнага фонду. 2016: Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Ліберыяй.

Нарадзіліся 1494: Сулейман I, асманскі султан (пам. 6.9.1566) 1782: Нікало Паганіні, італьянскі скрыпач і гітарыст-віртуоз, кампазітар (пам. 27.5.1840) 1791: Самуэль Морзэ, амерыканскі мастак і вынаходнік (пам. 1872) 1844: Альберт фон Келер, нямецкі мастак 1878: Станіслаў Любіч-Маеўскі, беларускі грамадскі і культурны дзеяч, педагог (пам. 1941) 1878: Садрыдзін Айні, таджыкскі паэт 1913: Філіп Хаўгэ Эблсан, амерыканскі фізік 1925: Брыжыт Абер, французская актрыса 1930: Май Вольфавіч Данцыг, мастак і педагог, народны мастак Беларусі (1995) 1939: Жуан Бернарду Віейра, прэзідэнт Гвінеі-Бісау 1942: Валерый Уладзіміравіч Палякоў, расійскі касманаўт 1953: Арыэль Дамбаль, французская актрыса і рэжысёр 1976: Салі Хокінс, брытанская актрыса 1979: Сяргей Новікаў, беларускі біятланіст 1987: Уільям Моўслі, англійскі акцёр

Памерлі 1353: Сямён Горды, князь Маскоўскі і вялікі князь Уладзімірскі (нар. 1317) 1521: Фернан Магелан, партугальскі мараплавец, экспедыцыя якога здзейсніла першае кругасветнае плаванне (нар. ~1480) 1584: Мікалай Радзівіл Руды, ваенны, палітычны, рэгілійны і грамадскі дзеяч Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай (нар. 1512) 1605: Леў XI, Папа Рымскі 1656: Ян ван Гоен, нідэрландскі мастак-пейзажыст 1813: Зебулон Пайк, амерыканскі брыгадны генерал, даследчык 1871: Сігізмунд Тальберг, аўстрыйскі кампазітар 1882: Фердынанд Райх, нямецкі фізік і хімік 1882: Ралф Уолда Эмерсан, амерыканскі эсэіст, паэт і філосаф (нар. 25.5.1803) 1894: Шарль Лаваль, французскі мастак 1917: Людвік Заменгоф, польскі лекар-акуліст, стваральнік эсперанта (нар. 27.12.1859) 1937: Антоніа Грамшы, італьянскі філосаф, тэарэтык марксізму 1942: Генрых Бургер, нямецкі фігурыст 1947: Генрых Альтхер, швейцарскі мастак 1953: Іван Саланевіч, рускі манархіст, мысляр, журналіст і грамадскі дзеяч, выхадзец з Гродзенскай губерні (нар. 1891) 1988: Вітаўт Тумаш, беларускі грамадскі дзеяч, скарыназнаўца (нар. 20.12.1910) 1992: Аліўе Месіян, французскі кампазітар 1998: Карлас Кастанеда, пісьменнік (нар. 25.12.1925) 2007: Мсціслаў Растраповіч, выдатны віяланчэліст, дырыжор, праваабаронец (нар. 27.3.1927) 2016: Гаральд Коэн, брытанскі і амерыканскі мастак

Святкуюць Аўстрыя, Дзень Другой рэспублікі ПАР, Дзень Свабоды Сьера-Леонэ, Дзень Незалежнасці Тога, Дзень Незалежнасці

427