Эдвард Ян Ромер ( — ) — грамадcкі дзеяч, літаратар, перакладчык i мастак. Бацька Альфрэда Ізідора і Эдварда Матэя Ромераў.
Біяграфія З шляхецкага роду Ромераў, сын Міхала Юзафа Ромера (1778—1853) і Рахелі з дэ Раесаў (Rachela de Raës; 1783—1855). Вучыўся ў Віленскім універсітэце (1823—1828), жывапісу — у Я. Рустэма. Падчас паўстання 1830—1831 сябар Віленскага цэнтральнага паўстанцкага камітэта.
У 1833 г. паўгода правёў у турме па справе эмісара Юзафа Заліўскага, які ў тым годзе спрабаваў выклікаць новае паўстанне, прайшоўшы з атрадам з Галіцыі да Каралеўства ПольскагаСтаніслаў Сільвановіч. Гісторыя маёнткаў Лунна, воля і лёсы іх уладальнікаў. У 1834 усталяваў сувязь з Літоўскім камітэтам (Вільня), таксама падтрымліваў адносіны з эмігранцкім лагерам польскага «караля дэ-факта» А. Ю. Чартарыйскага.
У ліпені 1838 зноў арыштаваны за сувязь з дзейнасцю Шымана Канарскага, які ствараў канспіратыўную сетку для арганізацыі новага паўстання. Э. Я. Ромер быў адпраўлены ў турму, асуджаны да смяротнага пакарання, замененага ссылкай. 13 гадоў, да 1852 года, правёў у ссылцы ў Волагдзе і Вялікім Усцюгу. Разам з ім у ссылцы была яго жонка Зоф’я з Белазораў. У Волагдзе ў іх нарадзіўся сын Эдвард Матэвуш Ромер.
Пасля вяртання ў Вільню быў пад наглядам паліцыі. Быў сябрам Музея старажытнасцей i Віленскай археалагічнай камісіі (з 1855), дырэктарам 2-га аддзела Таварыства дабрачыннасці (з 1855), сябар шэрагу іншых таварыстваў. Падчас паўстання 1863—1864 пад хатнім арыштам. Пазней працаваў у Таварыстве дабрачыннасці, сябар праўлення Зямельнага банка. Аўтар эпіграм на знакамітых сучаснікаў, перакла́даў, партрэтаў сына Альфрэда Ізідора i іншых членаў сваёй сям’і.
Пахаваны разам з другой жонкай Соф’яй у сямейнай капліцы Ромераў у касцёле Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Троках.
Сям’я З 7 студзеня 1831 года ў шлюбе з першай жонкай Ганнай з Монвід-Белазораў (1805—1834). Дзеці: Альфрэд Ісідар (1832—1897) Яўген Тадэвуш (1833—1847) У другім шлюбе з 25 лютага 1837 года з Соф’яй з Монвід-Белазораў (1817—1893). Дзеці: Эдвард Павел (1838—1844) Ісідар Раман Антоні (1843—1910) Эдвард Матэй (1848—1900) Антоні (1852—1854) Браніслаў Антоні (1856—1899) Эльжбета Клара Крысціна (1859—1934)
Творы Wyprawa do wód z Litwy do Normandii kartki z dziennika 6 czerwca — 16 listopada 1861 Edward Jan Römer; oprac. i wprow. Danuta Kamolowa. ISBN 8370095976
Спасылкі
Эдвард Ян Катэгорыя:Удзельнікі паўстання 1830—1831 гадоў Катэгорыя:Мастакі Беларусі