Паветранае судна — лятальны апарат, які трымаецца ў атмасферы за кошт узаемадзеяння з паветрам, якое адрозніваецца ад узаемадзеяння з паветрам, адбітым ад паверхні зямлі або вады (то бок не карыстаючыся экранным эфектам). Такім чынам, ракеты, турбалёты, экранапланы (але не экраналёты) і суды на паветранай падушцы не адносяцца да паветраных суднаў.

__TOC__

Віды паветраных суднаў

Адрозніваюць 8 відаў паветраных судоў — аўтажыр, аэрастат, верталёт, вінтакрыл, дырыжабль, махалёт, планёр і самалёт. Адрозненні паміж імі заключаюцца ў наяўнасці або адсутнасці сілавой устаноўкі, а таксама ва ўдзельнай вазе гэтых апаратаў падчас палёту (лягчэй яны ці цяжэй паветра). Паветраныя судны, якія цяжэй паветра, адрозніваюцца таксама па канструкцыі, дзякуючы якой яны ўтрымліваюцца ў паветры: наяўнасць апорных паверхняў (крылаў) або апорных вінтоў. Адрозненні паміж паветранымі судамі зведзеныя ў табліцу:

  Удзельная вага апарата падчас палёту Наяўнасць сілавой ўстаноўкi Лягчэй паветра Цяжэй паветра З крылом З апорнымі вінтамі Ёсць Дырыжабль Самалёт (не махае крыламі)Махалёт (махае крыламі)  Верталёт  Аўтажыр Вінтакрыл Няма Аэрастат <small>Планёр

Гістарычна склалася, што ў расійскай авіяцыі асноўныя віды паветраных судоў — самалёты і верталёты — пазначаюцца гутарковым тэрмінам борт(ў множным ліку -барты).

Класіфікацыя паветраных судоў па ўзлётнай масе

Па-за класам (без абмежавання масы) — Ан-124, Ан-225, А380 і т. п. 1-га класа (75 т і больш) — Ту-154, Іл-62, Іл-76 і т. п. 2-га класа (ад 30 да 75 т) — Ан-12, Як-42, Ту-134 і т. п. 3-га класа (ад 10 да 30 т) — Ан-24, Ан-26, Ан-72, Ан-140, Іл-114 , Як-40 і т. п. 4-га класа (да 10 т) — Ан-2, Ан-3Т, Ан-28, Ан-38, Л-410 , М-101Т і т. п.

Клас паветранага судна звязаны з класам аэрадрома, здольнага прыняць дадзенае паветранае судна.

Гл. таксама

Лятальны апарат Авіяцыя Паветраплаванне Судн на паветранай падушцы Экраналёт Лятучая падводная лодка Аэрадром

* Катэгорыя:Авіяцыйныя тэрміны Катэгорыя:Вікіпедыя:Істотныя артыкулы