Цяжарнасці чалавека () — стан арганізму жанчыны, калі ў яе рэпрадуктыўных органах знаходзіцца эмбрыён ці плод, які развіваецца. Цяжарнасць узнікае ў выніку зліцця жаночай і мужчынскай клетак. Сусветная арганізацыя аховы здароўя вызначае нармальны тэрмін цяжарнасці, ад 37 да 42 тыдняў. Чалавечая цяжарнасць з'яўляецца найбольш вывучанай з усіх сысуноў.
Этапы цяжарнасці
Апладненне Цяжарнасць адбываецца ў выніку зліцця жаночай і мужчынскай гаметы. У медыцыне гэты працэс завецца апладненнем. Пасля апладнення, прадукт зліцця гамет, называецца зіготай. Зліццё мужчынскай і жаночай гамет звычайна адбываецца палавым шляхам. Аднак з'яўленне штучнага апладнення дало магчымасць праводзіць апладненне без выкарыстання сексуальных адносін.
Працэс апладнення адбываецца ў некалькі этапаў, і перапыненне любога з іх можа прывесці да няўдачы. У пачатку працэсу, сперма перажывае шэраг змяненняў, бо эякуляваная сперма не валодае дастатковымі магчымасцямі да апладнення«Fertilization» . Vivo.Colostate.edu , яна павінна прайсці этап капацытацыі ў рэпрадуктыўны тракт жанчыны, які доўжыцца некалькі гадзін. Гэта павышае яе рухомасць і дэстабілізуе яе мембраны, падрыхтоўваючы яе да акразомнай рэакцыі, ферментатыўнага пранікнення праз жорсткую мембрану зародкавай клеткі, зоны пелюцыда, якая атачае зародкавую клетку.
Крыніцы
Спасылкі
Усё пра падрыхтоўку да цяжарнасці . malyshok.by Дапамога па цяжарнасці і родах . Rebenok.by Цяжарнасць . Інфармацыйна-даведкавы партал Interfax.by
Катэгорыя:Цяжарнасць Катэгорыя:Вікіпедыя:Істотныя артыкулы