«Дама з гарнастаем» () — карціна, як лічаць, належыць пэндзлю Леанарда да Вінчы. На думку многіх даследчыкаў, гэта партрэт Чэчыліі Галерані — палюбоўніцы Ладавіка Сфорца па мянушцы Іль Мора, герцага міланскага, што знаходзіць пацверджанне ў складанай сімволіцы карціны.

Разам з «Монай Лізай», «Партрэтам Джынеўры дэ Бенчы» і «Цудоўнай Фераньерай» палатно належыць да ліку чатырох жаночых партрэтаў пэндзля Леанарда.

Верагодная мадэль партрэта Традыцыйна лічыцца, што мадэллю была палюбоўніца міланскага герцага Чэчылія ГалераніБ. А. Лазука. Гісторыя сусветнага мастацтва. Ад старажытных часоў да XVI стагоддзя. Мн.: Беларусь, 2010. С. 170.. Раней існавала версія, што тая ж самая жанчына намаляваная на іншым партрэце Леанарда — «Цудоўная Фераньера», хоць на цяперашні момант мяркуюць, што ён адлюстроўвае наступную палюбоўніцу герцага — Лукрэцыю Крывелі.

Ідэнтыфікацыя гэтага партрэта як выявы Галерані адносіцца да найноўшага часу. Яшчэ ў 1877 годзе даследчыкі творчасці Леанарда пісалі: «Ад гэтага праслаўленага паэтамі партрэта засталося не больш чым некалькі спрэчных копій і санет Белінчыёні. Паказваюць, што арыгінальны партрэт прыгажуні Чэчыліі быў на працягу XVIII стагоддзя ў валоданні маркіза Boursane ў Мілане. Але дзе ён цяпер? Раней старажытная копія яго знаходзілася ў Амбразіянскай бібліятэцы; і ў Пінакатэцы Мюнхена ёсць „Святая Цэцылія“, якая раней была ў валоданні прафесара Франкі і паходзіць ад копіі аднаго з вучняў Леанарда з вельмі несвятой Чэчыліі Галерані. Таксама ёсць другі арыгінальны партрэт Чэчыліі, які знаходзіцца ў сям’і Палавічыні ў Сан-Калачэра, напісаны на ўзлёце яе славы»Treatise on Painting by Leonardo da Vinci / transl. by J. F. Rigaud. London, 1877. P. 226..

Гарнастай Разварот мадэлі падкрэсліваецца звярком, традыцыйна званым гарнастаем. Яго прысутнасць на карціне тлумачаць некалькі версій:

Грэчаская назва гарнастая — стар.-грэч. γαλῆ (Галі) — этымалагічна звязана з прозвішчам Галерані. У той час падобная гульня слоў была папулярная ў свецкіх колах Італіі. За свой белы мех гарнастай лічыўся сімвалам чысціні і цноты. Пра гэта Леанарда ведаў: існуе створаны ім малюнак «Алегорыя гарнастая» (Музей Фіцуільяма, Кембрыдж), дзе намаляваная сцэна, у якой гарнастай аддае перавагу быць злоўленым паляўнічым, чым выпацкаць белую скурку. Ён мог падкрэсліваць адпаведнасць палюбоўніцы герцага афіцыйнай прыдворнай маралі: жанчына павінна быць з аднаго боку цнатлівай, з другога — быць выдатнай каханкай. Гэта значыць, нягледзячы на тое, што яна не была ў шлюбе, гэта не было плямай на яе рэпутацыі. Адзін навуковец выказаў здагадку, што Чэчылія, напэўна, была цяжарная ў момант напісання партрэта, і гарнастай не толькі выконвае кампазіцыйную функцыю, прыкрываючы жывот, але і пазначае, што байструк не з’яўляецца ганьбай. З іншага боку, гарнастай мог адносіцца да Ладавіка Сфорца, бо ён быў членам Ордэна гарнастая (; ) Фердынанда I Неапалітанскага з 1488 года і ўключыў яго малюнак у сваю персанальную эмблему. (У літаратуры сустракаецца згадка, што гарнастай быў эмблемай роду Сфорца; гэта не так, эмблемай быў змей-бісцыён.) Анатамічна вельмі дакладная выява звярка і яго лапы з кіпцюрамі, па меркаванні даследчыкаў, уступае ў супярэчнасць з яго рэлігійна-маральным статусам і нясе ў сабе сексуальную афарбоўку, пра якую кажа і разрэз рукава сукенкі Чэчыліі — сімвал вагіны. Тэма сексуальнай патэнцыі не з’яўляецца нечым новым для эпохі Рэнесансу.

Спасылкі

The Lady With An Ermine. Cracow-life.com

Катэгорыя:Карціны Леанарда да Вінчы Катэгорыя:Карціны са збораў Нацыянальнага музея ў Кракаве Катэгорыя:Партрэты