Вы́мна — возера ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Каспля (прыток Заходняй Дзвіны).
Даўжыня возера 2,95 км, найбольшая шырыня 1,09 км, плошча паверхні 2,1 км². Найбольшая глыбіня Вымна складае 9,6 м, сярэдняя — 5,3 м. Даўжыня берегавой лініі 7,6 км.Катлавіна возера лагчыннага тыпу, выцягнутая з поўначы на поўдзень. Берагавая лінія слабазвілістая, берагі нізкія і пясчаныя. Падводная частка катлавіны карытападобнай формы з адносна плоскім дном. Глыбіні да 2 метраў займаюць 20% плошчы возера.
Возера эўтрофнае. Праз возера працякае рака Вымнянка (Вымніца). Каля возера знаходзяцца вёскі Вымна, Тадуліна, Слабада, Рыбакі.На паўднёвай ускраіне вёскі Слабада на беразе возера ў XVIII—XX стагоддзях знаходзіўся Тадулінскі Свята-Успенскі манастыр.
Літаратура
Витебск: Энциклопедический справочник. / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1988. — 408 с. — 60 000 экз. — ISBN 5-85700-004-1
Спасылкі Возера Вымна О. Двинская. Возродится монастырь над Вымно // Жыццё Прыдзвіння, 29.11.2011
Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Віцебскага раёна