Зелянско́е, Бабінавіцкае — возера ў Беларусі, у Лёзненскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Лучоса каля аграгарадка Бабінавічы.
Плошча паверхні возера складае 1,2 км², даўжыня 2,4 км, найбольшая шырыня 800 метраў. Найбольшая глыбіня 4 м. Плошча вадазбору 346 км² у межах Лучоскай нізіны.
Катлавіна Зелянскога возера выцягнутая з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход і складаецца з двух плёсаў, злучаных адносна вузкім пралівам. Схілы катлавіны вышынёй 10—15 метраў. Берагі высокія.
У возера ўпадаюць дзве ракі з аднолькавай назвай Узменка, рака Вярхіта (праз яе і ручай Зелянское звязана з возерам Сітнянскае (Сітна, Сітняцкае). Выцякае рака Лучоса.
Літаратура
Ліст карты N-36-38. Выданне 1985 года. Стан мясцовасці на 1981 год.
Спасылкі Общая характеристика озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Морфометрические параметры озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»
Катэгорыя:Азёры Лёзненскага раёна Катэгорыя:Басейн Лучосы