NGC 3982 (іншыя абазначэнні — UGC 6918, MCG 9-20-36, ZWG 269.19, KUG 1153+554, IRAS11538+5524, PGC 37520) — спіральная галактыка з перамычкай (SBb) у сузор’і Вялікая Мядзведзіца.
Гэты аб’ект уваходзіць у лік пералічаных у арыгінальнай рэдакцыі Новага агульнага каталога.
Характарыстыкі Спіральная галактыка NGC 3982 мае некалькімі спіральна закручанымі рукавамі. Сінія і блакітныя колеры на здымках галактыкі — гэта цэлыя зорныя скопішчы, цёмныя палосы — газа-пылавыя аблокі і цёмныя туманнасці. Галактыка знаходзіцца на адлегласці каля 60 мільёнаў светлавых гадоў ад Зямлі. З паверхні нашай планеты яе можна назіраць нават у невялікі тэлескоп, у сузор’і Вялікай Мядзведзіцы.
Назіранні з дапамогай касмічнага тэлескопа «Хабл» дазволілі адкрыць у галактыцы 26 кандыдатаў у цэфеіды з перыядамі ад 10 да 45 сутак, а таксама 13 пераменных зорак.
У галактыцы 13 красавіка 1998 года ўспыхнула звышновая, якая атрымала абазначэнне SN 1998aqCentral Bureau for Astronomical Telegrams.
Гл. таксама Новы агульны каталог
Катэгорыя:Астранамічныя аб’екты, адкрытыя ў 1789 годзе 3982 Катэгорыя:Вялікая Мядзведзіца (сузор’е) Катэгорыя:Спіральныя галактыкі з перамычкай