Джэралд Малькальм Дарэл (; , Джамшэдпур, Брытанская Індыя — , Сент-Хеліер, Джэрсі) — брытанскі натураліст, навуковец-заолаг, пісьменнік, заснавальнік заапарка на Джэрсі і Фонду аховы дзікай прыроды, якія цяпер носяць яго імя.
Малодшы брат вядомага пісьменніка-раманіста Лорэнса Дарэла.
Біяграфічныя звесткі Нарадзіўся ў Брытанскай Індыі. У 1928 сям'я пераехала ў Англію, у 1935 — на востраў Корфу (Грэцыя), з 1939 зноў у Англіі. У 1947 арганізаваў і ўзначаліў сваю першую экспедыцыю па збіранні калекцыі рэдкіх жывёл у Афрыку, пазней — у Паўднёвую Амерыку, Паўднёва-Усходнюю Азію, Аўстралію, Новую Зеландыю і інш.
У 1959 годзе Дж. Дарэл стварыў на востраве Джэрсі (Вялікабрытанія) заапарк, а ў 1963 годзе на базе заапарка быў арганізаваны фонд па захаванні дзікіх жывёл. Асноўная ідэя — развядзенні рэдкіх і знікаючых відаў жывёл ва ўмовах заапарка з мэтай далейшага рассялення іх у месцах натуральнага пражывання. Цяпер гэтая ідэя стала агульнапрынятай навуковай канцэпцыяй.
Літаратурная творчасць Вядомасць прынесла першая кніга «The Overloaded Ark» (1953). Аўтар многіх кніг: «My Family and Other Animals» (1956), «Encounters with Animals» (1959), «A Zoo in My Luggage» (1960), «Birds, Beasts And Relatives» (1969), «The Garden of the Gods» (1978) і інш., якія вызначаюцца шчырай любоўю да прыроды, бездакорным стылем, тонкім гумарам і вобразнай мовай. Кнігі Д. Дарэла перакладзены на дзесяткі моў. Вялізнай папулярнасцю яго кнігі карысталіся і ў СССР.
Асноўныя літаратурныя творы
1953 — The Overloaded Ark 1954 — Three Singles To Adventure 1954 — The Bafut Beagles 1955 — The New Noah 1955 — The Drunken Forest 1956 — My Family and Other Animals 1960 — A Zoo in My Luggage 1961 — Look At Zoos 1961 — The Whispering Land 1964 — Menagerie Manor 1966 — Two in The Bush 1968 — The Donkey Rustlers 1968 — Rosy Is My Relative 1969 — Birds, Beasts And Relatives 1971 — Fillets of Plaice 1972 — Catch Me A Colobus 1973 — Beasts In My Belfry 1974 — The Talking Parcel 1976 — The Stationary Ark 1977 — Golden Bats and Pink Pigeons 1978 — The Garden of the Gods 1979 — The Picnic and Suchlike Pandemonium 1981 — The Mockery Bird 1982 — The Amateur Naturalist 1982 — Ark on the Move 1984 — How to Shoot an Amateur Naturalist 1986 — Durrell in Russia 1990 — The Ark's Anniversary 1991 — Marrying Off Mother 1992 — The Aye-aye and I
Узнагароды і прэміі
1956 — Член Міжнароднага інстытута мастацтваў і літаратуры 1974 — Член Інстытута Біялогіі ў Лондане 1976 — Ганаровы дыплом аргенцінскага таварыства абароны жывёл 1977 — Ганаровая ступень доктара гуманітарнай літаратуры Ельскага ўніверсітэта 1981 — Афіцэр ордэна Залатога Каўчэга 1982 — Афіцэр ордэна Брытанскай імперыі (OBE) 1988 — Ганаровая ступень доктара навук, ганаровы прафесар Універсітэта Дарема 1988 — Медаль у гонар дня Рычарда Хупера — Акадэмія натуральных навук, Філадэльфія 1989 — Ганаровая ступень доктара навук Кентскага ўніверсітэта, Кентэрберы
Віды і падвіды жывёл, названыя ў гонар Джэралда Дарэла
Nactus serpensinsula durrelli — падвід гекона з Маскарэнскіх астравоў. Названы ў гонар Джэральда і Лі (яго другой жонкі) Дарэлаў . Ceylonthelphusa durrelli — вельмі рэдкі прэснаводны краб з вострава Шры-Ланка. Benthophilus durrelli — рыба з сямейства бычковых, адкрытая ў 2004 годзе. Kotchevnik durrelli — начны матылёк з сямейства Cossidae, выяўлены ў Арменіі і апісаны ў 2004 годзе. Mahea durrelli — мадагаскарский клоп з сямейства Acanthosomatidae. Апісаны ў 2005 годзе. Centrolene durrellorum — драўняная жаба з сямейства Centrolenidae. Сустракаецца ў Эквадоры ва ўсходніх перадгор'ях Анд. Адкрыта ў 2002 годзе, апісаная ў 2005. Названая ў гонар Джэральда і Лі Дарэлов «за іх уклад у захаванне сусветнай біяразнастайнасці». Salanoia durrelli (мунга Дарэла) — млекакормячая жывёла, падобная на мангуста, з сямейства мадагаскарскіх вівер. Вядзецца на Мадагаскары ў узбярэжнай зоне возера Алаотра. Від знойдзены і апісаны ў 2010 годзе.
Літаратура Саркісава Н. Дарэл // БЭ ў 18 т. Т. 6. Мн., 1998.
Катэгорыя:Пісьменнікі Вялікабрытаніі