__NOTOC__

27 чэрвеня — сто семдзесят восьмы (сто семдзесят дзевяты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.

Падзеі

1659: Пачалася Канатопская бітва паміж аб’яднанымі войскамі гетмана Івана Выгоўскага і Крымскага ханcтва і маскоўскай арміяй. 1697: Абранне Аўгуста II Моцнага вялікім князем літоўскім, рускім і жамойцкім 1707: Расійскае войска ўзяло Быхаў у час Паўночнай вайны. 1754: Пачатак будаўніцтва па праекце Барталамеа Растрэлі Зімняга палаца ў Пецярбургу (пятага па ліку) 1834: Адкрыццё Кіеўскага ўніверсітэта (цяпер Кіеўскі нацыянальны ўніверсітэт імя Тараса Шаўчэнкі). 1853: Расійскі імператар Мікалай I абвясціў вайну Асманскай імперыі 1905: Паўстанне на расійскім браняносцы «Пацёмкін». 1910: У Расійскай імперыі пачалася сталыпінская аграрная рэформа. 1925: У Ісландыі прыняты закон № 54, які забараняе грамадзянам мець прозвішчы. 1931: Ігар Сікорскі атрымаў патэнт на вынаходніцтва верталёта. 1940: Уступленне Чырвонай Арміі ў Бесарабію і Паўночную Букавіну. 1941: НКУС распачаў масавыя расстрэлы палітзняволеных у Віцебску. 1941: Венгрыя аб’явіла вайну СССР. 1944: У Мінску пачаўся Другі Усебеларускі кангрэс, скліканы Беларускай цэнтральнай радай. 1942: Арктычны канвой PQ-17 адправіўся ў СССР. 1944: Савецкія войскі ўзялі гарады Бабруйск і Петразаводск. 1954: У Обнінску (Расія) запусцілі першую ў свеце атамную электрастанцыю. 1967: У Лондане быў усталяваны першы банкамат. 1986: Міжнародны суд у Гаазе вынес рашэнне аб парушэнні ЗША міжнароднага права і суверэнітэту Нікарагуа. 1989: Устаноўчы з’езд Таварыства беларускай мовы прыняў зварот да ўсіх прыхільнікаў беларускага слова. 2002: Пачала ажыццяўляць камерцыйную дзейнасць кампанія Мабільныя ТэлеСістэмы (Беларусь). 2007: Гордан Браўн стаў прэм’ер-міністрам Вялікабрытаніі. 2007: Рада горада Гайнаўка (Польшча) прыняла закон аб выкарыстанні беларускай мовы як дапаможнай у мясцовай адміністрацыі 2014: У Віцебску адбылося ўрачыстае адкрыццё Помніка Альгерду. 2014: Украіна, Грузія і Малдова падпісалі Пагадненне аб асацыяцыі з ЕС

Нарадзіліся

1462: Людовік XII, 35-ы кароль Францыі 1784: Лявон Бароўскі, літаратуразнаўца, педагог і публіцыст (пам. 4.4.1846) 1787: Томас Сэй, амерыканскі энтамолаг 1838: Пауль Маўзер, нямецкі канструктар зброі 1880: Хелен Адамс Келер, амерыканская пісьменніца, выкладчыца і грамадскі дзеяч (пам. 1.6.1968) 1891: Уладзімір Петлякоў, авіяканструктар, стваральнік бамбардыроўшчыкаў Пе-8 і Пе-2 1909: Сяргей Знаёмы, беларускі пісьменнік 1921: Ладзіслас Кійно, французскі мастак 1925: Лідзія Арабей, беларускі празаік, крытык, літаратуразнавец 1952: Багуслаў Лінда, польскі акцёр 1955: Ізабель Аджані, французская актрыса 1975: Тобі Магуайр, амерыканскі акцёр 1977: Рауль Гансалес, іспанскі футбаліст 1983: Алсу, расійская эстрадная спявачка 1998: Марыус Лінвік, нарвежскі скакун з трампліна

Памерлі

444: Кірыл Александрыйскі, хрысціянскі святы, александрыйскі патрыярх, доктар Касцёла 1194: Санча VI Мудры, кароль Навары 1574: Джорджа Вазары, італьянскі мастак і архітэктар 1641: Міхіл Янс ван Мірэвелт, нідэрландскі мастак 1839: Ранджыт Сінгх, заснавальнік Сікхскай імперыі 1844: Джозеф Сміт, заснавальнік Царквы мармонаў (Царквы Ісуса Хрыста Святых апошніх дзён) 1863: Зігмунт Серакоўскі, адзін з кіраўнікоў паўстання 1863—1864 гадоў (нар. 30.5.1826) 1918: Жазеф Пеладан, французскі пісьменнік і акультыст 1919: Карл Стольберг, фінскі рэжысёр, фатограф 1933: Міхась Явар, беларускі паэт 1946: Хуан Антоніа Рыяс, прэзідэнт Чылі 1969: Ральф Абіб, французскі кінарэжысёр, сцэнарыст 1978: Антоніа Кальдэрара, італьянскі мастак 2001: Джэк Леман, амерыканскі акцёр 2001: Тувэ Янсан, фінская шведскамоўная пісьменніца, мастачка (нар. 9.8.1914) 2022: Матс Траат, эстонскі пісьменнік

Святкуюць Сусветны дзень рыбалоўства. В'етнам, Тэт Даанго. Джыбуці, Дзень незалежнасці. Канада, Дзень нацыянальнага гімна. Таджыкістан, Дзень нацыянальнага адзінства. Бразілія Дзень метысы.

Іншае 1862: У 1500 лье ад Патагоніі пацярпела караблекрушэнне судна «Брытанія», пад началам капітана Гранта (Ж. Верн «Дзеці капітана Гранта»).

627