Флора Беларусі — сукупнасць відаў раслін, якая гістарычна склалася тэрыторыі Беларусі.
Беларусь знаходзіцца ў зоне мяшанаых і шыракалістых лясоў Усходне-Еўрапейскай раўніны. Кліматычныя, геамарфалагічныя і глебава-гідралагічныя ўмовы на яе тэрыторыі неаднастайныяЛекарственные растения и и их применение. Изд. 5-5, перераб. и доп. «Наука и техника». Мн., 1974. 592 с. с ил. (АН БССР. Ин-т эксперим. ботаники им. В. Ф. Купревича). У сучасным раслінным покрыве Беларусі каля 1600 відаў вышэйшых раслін. Сярод іх , , , , . Відавая разнастайнасць уключае каля 1000 грыбоў, 350 лішайнікаў, 400 імхоў.
Асаблівасці сучаснай флоры Сучасная флора Беларусі геаграфічна і генетычна звязана з рознымі прыродна-гістарычнымі абласцямі, кліматычнымі зонамі і мацерыкамі зямнога шара. У ёй трапляюцца віды горна-еўрапейскія (, , ), тундравыя арктычныя (, , ), чарназёмнай зоны (, , ), паўпустынь (, , ), віды неатрапічнай флоры (, ), палеатрапічнай (, , ) і інш. Характэрная асаблівасць расліннасці Беларусі — значная колькасць таежных раслін, прадстаўнікоў шыракалістых лясоў Заходняй Еўропы і стэпаў. Зберагліся рэліктавыя расліны міжледавіковых эпох (больш за ўсё на Палессі).
Багатыя відамі сямействы кветкавых раслін. Сярод сямействаў з найбольш шырокай відавай разнастайнасцю асноўнымі з'яўляюцца , , , , , , . Найбольшыя роды: , , , , . Пераважаюць травяністыя расліны — каля 1400 відаў. Дрэўных раслін 104 віды (дрэў 28, кустоў 59, кусцікаў і паўкусцікаў 17). 3 эфемераў растуць , , ; з эфемероідаў , , ; з сапрафітаў — , , , ; з паўпаразітаў — , , , ; з паразітаў — , , віды родаў і ; з насякомаедных раслін — , , , .
Многа інтрадукаваных відаў дрэў, кустоў, травяністых харчовых і дэкаратыўных раслін.
Каля 250 відаў флоры Беларусі дамінанты расліннага покрыва краіны. Геамарфалагічныя, глебава-гідралагічныя і кліматычныя ўмовы вызначаюць занальнасць расліннасці. Асноўныя яе тыпы на Беларусі — лясная, лугавая, балотная.
Лясная расліннасць
Больш за 1/3 тэрыторыі краіны пад лясамі. Размешчаны яны пераважна на пясчаных раўнінах і забалочаных нізіяах. Буйных лясных масіваў адносна мала, але няма і бязлесных раёнаў. Амаль усе лясы ў той ці іншай ступені высякаліся, аднаўляліся пераважна натуральным шляхам, таму допя штучна створаных лясоў на Беларусі адносна невысокая.
Для Беларусі тыповыя хвойныя, драбналістыя і шыракалістыя лясы. Вядучае месца займае — каля 60 % лясной плошчы, — каля 20 %. Самая пашыраная лясная парода — , яна з'яўляецца адной з асноўных культур і для аблясення непрыдатных для сельскай гаспадаркі зямель. Пашыраны таксама , і , і , , , і інш. Яны ўтвараюць мяшаныя і чыстыя насаджэнні. Кліматычныя, глебавыя і араграфічныя асаблівасці розных рэгіёнаў абумоўліваюць занальнасць пашырэння лясоў розных тыпаў. 3 поўначы на поўдзень усходнееўрапейскія лясы паўднёватаежнага тыпу паступова трацяць барэальны выгляд і зменьваюцца фармацыямі заходнееўрапейскага тыпу.
На ўсёй тэрыторыі Беларусі пашыраны розныя тыпы бароў. На нізінах з развітымі эўтрофнымі працэсамі балотаўтварэння (асабліва на Палессі, Верхнебярэзінскай нізіне) вялікія плошчы пад чорнаальховымі і пушыстабярозавымі лясамі. На поўначы, дзе клімат халаднейшы, больш яловых лясоў, дуброў мала; елка ўтварае пераважна монадамінантныя масівы, на больш урадлівых глебах — шыракаліста-яловыя з невялікай колькасцю дуба і развітым падлескам з ляшчыны. Характэрны для паўночнай Беларусі шэраальховыя лясы, якіх у іншых зонах няма. Лясная расліннасць цэнтральнай часткі Беларусі — своеасаблівы комплекс-спалучэнне хвойных лясоў усходнееўрапейскага і шыракалістых лясоў заходнееўрапейскага тыпаў: па паўночных яе раёнах праходзіць мяжа суцэльнага пашырэння граба, па паўднёвых — елкі. На поўдні тыповыя шыракалістыя лясы. Шмат грабовых лясоў, ёсць шыракаліста-хваёвыя. Ельнікі найчасцей астраўныя, гэта — складаныя фітацэнозы з дамешкам дуба, граба, ясеня, чорнай вольхі, бярозы. На былых высечках, непрыдатных сельскагаспадарчых землях па ўсёй тэрыторыі пераважаюць бародаўчатабярозавыя лясы, асіннікі галоўным чынам на паўночным усходзе.
Расліннасць балот
На балотах характар расліннасці залежыць ад водна-мінеральнага жыўлення, у яе складзе дрэўныя і травяністыя расліны, імхі.
На бязлесных масівах нізінных балот поўначы Беларусі пашыраны разнатраўна-асаковыя, асакова-гіпнавыя, злакава-асаковыя асацыяцыі. У цэнтральных раёнах на поймавых травяных нізінных балотах пераважаюць буйнаасаковыя і злакава-асаковыя асацыяцыі. Бязлесных травяных нізінных балот найбольш на поўдні — у Пінска-Прыпяцкім раёне; тыповыя для іх злакава-буйнаасаковыя (у поймах рэк) і асакова-гіпнавыя (на водападзелах) асацыяцыі, часам пераважае трыснёг; у выніку меліярацыйных работ пашырэнне трыснягова-асаковых асацыяцый скарацілася. Ва ўсіх зонах Беларусі трапляюцца лясныя нізінныя балоты, на якіх растуць , , часам .
Для вярховых балот поўначы краіны характэрны хмызнячкова-падвейна-сфагнавыя асацыяцыі расліннасці; на градах — хваёва-хмызнячкова-сфагнавыя, у мачажынах — сфагнавыя асацыяцыі; на найбольш абводненых участках вярховых балот трапляюцца градава-азёрныя комплексы расліннасці. Сярэдняя вышыня хваёвых дрэвастояў 2—8 м, на моцна выпуклых балотах хвойнікі ніжэйшыя і больш рэдкія. Растуць , , , , , . Пры перамяшчэнні на поўдзень фларыстычны склад раслінных асацыяцый на вярховых балотах мяняецца: знікаюць віды, характэрныя для балот прыбалтыйскага тыпу, расліннасдь набывае своеасаблівыя для Палесся рысы.
Пераходным балотам уласцівы лясныя і бязлесныя хмызнячкова-асакова-сфагнавыя асацыяцыі, часам вылучаюць хваёва-багунова-сфагнавыя. Хваёвы дрэвастой вышынёю 12—15 м; звычайны кампанент расліннасці пераходных балот — , у некаторых асацыяцыях трапляецца , шмат , , , . Акрамя , пашыраны .
Расліннасць лугоў У раслінным покрыве лугоў Беларусі больш як 200 відаў раслін. У травастоі пераважаюць злакавыя (, , , , і інш.), пашыраны бабовыя (, , , , ), і шматлікае разнатраўе. Расліннасць заліўных, нізінных і сухадольных лугоў вызначаецца пэўнай спецыфічнасцю.
Водная расліннасць Водная расліннасць разнастайная. На рэках, сажалках і азёрах часта трапляюцца зараснікі , , . Ціхія затокі рэк зарастаюць , . Усюды растуць , , і іншыя водныя расліны. У тоўшчы вады і на дне вадаёмаў сотні відаў водарасцей.
Відавы састаў раслінных супольнасцей, што фарміруюць асацыяцыі, фармацыі і тыпы воднай расліннасці, адносяць да розных таксанамічных катэгорый. У аквафлоры Беларусі адзначана 260 відаў вышэйшых раслін і больш за 2 тыс. відаў водарасцей. Вышэйшыя водныя расліны, у склад якіх уключаны і травяністыя кветкавыя аднадольныя расліны, анатамічна і марфалагічна прыстасаваныя да жыцця ў водным асяроддзі. Глыбіня месцазнаходжання расліннасці (у сярэднім да 3—4, зрэдку да 6—10 м) залежыць ад празрыстасці вады.
У прыбярэжнай зоне растуць , , , , . У земнаводнай зоне (да глыбіні 0,5 м) трапляюцца , , , , , . У зоне паветрана-водных раслін (глыбіня вадаёма 1,5—2 м) знаходзяцца , , , , . У зоне раслін з вадаплаўным лісцем (глыбіня 2—3 м) растуць , , , . Зона шыракалістых рдзестаў у вадаёмах з празрыстай вадой дасягае глыбіні 5 м. У зоне водных імхоў і водарасцей (глыбіня да 10 м, напр., возера Нарач) утвараюцца падводныя лугі з імхоў (у асноўным ) і водарасцей (пераважна — , , ).
Усе віды аквафлоры — аўтатрофныя арганізмы, што ствараюць першасную прадукцыю і вызначаюць функцыянаванне іншых (гетэратрофных) узроўняў экасістэмы. Яны адыгрываюць першарадную ролю ў аэрацыі вадаёмаў, іх самаачышчэнні; некаторыя з іх здольныя паглынаць з вады і назапашваць таксічныя рэчывы. Празмернае развіццё воднай расліннасці прыводзіць да другаснага забруджвання, «цвіцення» вады і пагаршэння стану водных экасістэм.
Раянаванне
Згодна з комплексным геабатанічных раянаваннем, якое ажыццяўлялі І. Д. Юркевіч і В. С. Гельтман у 1960 і 1969, былі вылучаны 3 геабатанічных падзоны:
дубова-цёмнахваёвыя лясы грабава-дубова-цёмнахваёвыя лясы шыкараліста-хваёвыя лясы
У межах падзон вылучаны 7 геабатанічных акругоў, якія адлюстроўваюць унутрызанальныя адрозненні расліннасці:
Заходне-Двінскі Ашмяна-Мінскі Аршана-Магілёўскі Нёманска-Перадпалескі Бярэзінска-Перадпалескі Бужска-Палескі Палеска-Прыдняпроўскі
Таксама на тэрыторыі выдзяляюць два экалагічныя рэгіёны: Central European mixed forests (PA0412) і .
Пераважным відам расліннасці з'яўляюцца лясы, яны займаюць прыкладна трэць плошчы краіны, далей ідуць лугі — 17 % і балоты — каля 12 %.
Значэнне для чалавека Культурная расліннасць займае амаль 1/3 тэрыторыі. Глебава-кліматычныя ўмовы Беларусі даюць магчымасць вырошчваць асноўныя збожжавыя культуры, мець добрыя сенажаці і пашу. Аб'ектамі раслінаводства з'яўляюцца таксама многія віды агароднінных, тэхнічных, зернебабовых, кармавых, пладовых культур. Раслінная прадукцыя сельскай гаспадаркі — сыравіна для харчовай, камбікормавай, ільноапрацоўчай, спіртавой і іншых галін прамысловасці. Вялікае гаспадарчае значэнне мае і выкарыстанне дзікарослай флоры. Сыравіну для лясной прамысловасці дае лес. Нарыхтоўваюцца і спажываюцца дзікарослыя ягады, грыбы, арэхі. У раслінным покрыве шмат відаў кармавых траў, лекавых раслін. Асобныя віды раслін з'яўляюцца каранціннымі. У сувязі з развіццём гарадоў, прамысловасці, дарожнага і меліярацыйнага будаўніцтва раслінны свет Беларусі значна змяніўся. За 100 гадоў знікла каля 70 відаў раслін, скарачаецца пашырэнне некаторых відаў. Каб зберагчы віды, якія сталі рэдкімі або знікаюць, ажыццяўляецца комплекс мерапрыемстваў па іх ахове.
Выкапнёвая флора Раслінны свет Беларусі, як і іншых рэгіёнаў Зямлі, прайшоў доўгі шлях эвалюцыйнага развіцця. Гісторыя яго вымяраецца мільёнамі гадоў і бярэ пачатак ад старажытных простых арганізмаў, уласцівых далёкім геалагічным перыядам.
У дакембрыйскі час у морах, якія займалі тэрыторыю Беларусі, панавалі водарасці. Шмат іх было і ў морах больш позніх геалагічных перыядаў. У адкладах многіх геалагічных сістэм, пачынаючы з лапіцкай світы верхняга пратэразою, знойдзены прадукты жыццядзейнаоці сіне-зялёных водарасцей — катаграфіі, анкаліты, страматаліты. У сярэднедэвонскім моры Прыпяцкай упадзіны водарасці ўтварылі своеасаблівыя — , у якіх выяўлены скопішчы нафты і газу.
Змены клімату, рэльефу, мораў на кожным геалагічным этапе суправаджаліся глыбокімі зменамі расліннага покрыва. Наземная расліннасць пашыралася ў дэвонскім перыядзе. Раслі вышэйшыя споравыя (вымерлі ў канцы перыяду). У другой палове дэвону з'явіліся , і , у пачатку позняга дэвону псілафітападобную флору змяніла археаптэрысавая, у складзе якой былі першыя праголанасенныя расліны. Рэшткі раслін дэвону знойдзены ў многіх раёнах Беларусі. Асаблівага росквіту раслінны свет дасягнуў у цёплым і вільготным каменнавугольным перыядзе палеазою. У лясах раслі дрэвападобныя дзярэзы і членістасцябловыя (, , і інш.), , . У раёнах адкладаў каменнавугольнага перыяду трапляюцца пласты каменных і бурых вугалёў (Прыпяцкі прагін). У засушлівы і гарачы пермскі перыяд пашыралася ксерафітная флора. Вільгацелюбныя дрэвападобныя хвашчы, лепідадэндраны і іншыя расліны меншалі і гінулі, іх месца занялі , і .
У трыясе, юры і першай палове мелавога перыяду росквіту дасягнулі цыкадавыя, хвойныя. У мелавым перыявзе пашырыліся кветкавыя расліны, якія хутка занялі цэнтральнае месца ў раслінным свеце. У канцы перыяду паявіліся продкі магнолій, лаўраў, бяроз, дубоў, вербаў і інш.