Зі́мнік (, ) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Камунараўскага сельсавета.

Геаграфія

Размяшчэнне У 26 км ад Буда-Кашалёва, 10 км ад чыгуначнай станцыі Лазурная (на лініі Жлобін — Гомель), 22 км ад Гомеля.

Гідраграфія На захадзе меліярацыйны канал.

Транспартная сетка Транспартныя сувязі па прасёлкавай дарозе, затым па шашы Доўск — Гомель. Забудова драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя Заснаваны на пачатку 1920-х гадоў перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. У 1929 годзе жыхары ўступілі ў калгас. У 1959 годзе ў складзе міжкалгаснага прадпрыемства «Асобіна» (цэнтр — пасёлак Камунар).

Насельніцтва

Дынаміка 1959 год — 45 жыхароў (паводле перапісу). 2004 год — 1 гаспадарка, 1 жыхар.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна Катэгорыя:Камунараўскі сельсавет (Буда-Кашалёўскі раён)