Зялёны (да 30 ліпеня 1964 — Старая Жэзленка) — былы пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіў у склад Чабатовіцкага сельсавета.
З 21 км на паўднёвы захад ад Буда-Кашалёва і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 49 км ад Гомеля. Транспартная сувязь па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Жлобін — Гомель.
Гісторыя Заснаваны ў XIX стагоддзі як вёска Жэзленка, якая пазней падзялілася на дзве: Старую Жэзленку і Новую Жэзленку. У 1929 годзе арганізаваны калгас. У 1959 годзе ў складзе саўгаса «Чабатовічы» (цэнтр — вёска Чабатовічы).
Планіроўка складалася з просталінейнай, блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі вуліцы і забудаванай драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Насельніцтва 1959 год — 28 жыхароў (паводле перапісу). 1999 год — 37 гаспадарак, 51 жыхар.
Літаратура