Syfy Universal (Syfy) (першапачатковая назва — Sci Fi Channel, вымаўляецца як Сай фай чэнл) — амерыканскі кабельны тэлевізійны канал, адкрыты 24 верасня 1992 года. Спецыялізуецца на паказе навукова-фантастычных, фэнтэзійных, паранармальных і хорар серыялаў і праграм. З'яўляецца часткай сеткі NBC Universal. З сярэдзіны 2008-га года вяшчае ў Расіі ў пакеце НТБ+, а таксама ў кабельных сетках краіны.

16 сакавіка 2009 года NBC Universal абвясцілі пра пераназванне канала на Syfy (чытаецца аднолькава).

Пераназванне было выклікана тым, што з 2005 года ён фактычна страціў характар навукова-фантастычнага, што першапачаткова адлюстроўвалася ў яго назве, і набыў больш акультны характар.

Серыялы на канале «Зорная брама: SG-1» (Stargate SG-1) «Зорная брама: Антлантыда» (Stargate Atlantis) «Зорная брама: Сусвет» (Stargate Universe) «Прытворшчык» (The Pretender) «Цёмны анёл» (The Dark Angel) Sliders «Капрыка» (Caprica) «Зачараваныя» (Charmed) «Зорная брама» (Stargate) «Сховішча 13» (Warehouse 13) «Эўрыка» (Eureka) «Сховішча» (Sanctuary) Зорны крэйсер «Галактыка» (рэмейк)

Спасылкі Афіцыйны сайт Афіцыйны рускі сайт

Syfy Расія у сацыяльнай сетцы «Facebook» Syfy Russia у «Twitter»

Катэгорыя:Тэлеканалы ЗША Катэгорыя:Тэлеканалы на англійскай мове Катэгорыя:Фільмавыя тэлеканалы