Камуна́р (, ) — аграгарадок (да 2009 г. пасёлак) у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Цэнтр Камунараўскага сельсавета.
Геаграфія
Размяшчэнне Аграгарадок Камунар знаходзіцца за 27 км на паўднёвы ўсход ад Буда-Кашалёва, 29 км на паўночны захад ад Гомеля, 4 км ад чыгуначнай станцыі Уза (на лініі Жлобін — Гомель).
Праект забудовы выкананы ў 1968 годзе Гомельскімі абласнымі праектнымі майстэрнямі інстытута «Белдзяржпраект». Пасёлак кампактны, з дзвюх узаемна перпендыкулярных вуліц, на скрыжаванні якіх — плошча. Значную частку жылой забудовы складаюць каменныя 2-5-павярховыя будынкі. Па выніках рэспубліканскага конкурсу 1967 года забудова пасёлка ўдастоена дыплома 3-й ступені.
Гісторыя Заснаваны напачатку 1920-х гадоў, на былых памешчыцкіх землях, перасяленцамі з суседніх вёсак, якія стварылі камуну імя К. Маркса. У 1929 годзе арганізаваны калгас. На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 8 жыхароў мястэчка. Пасёлак у 1967 годзе атрымаў назву Камунар. У ліпені 1967 года ў склад пасёлка ўключаны пасёлкі Высокі і ПапаратныРашэнні выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 і 27 ліпеня 1967 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 24 (1182).. З 28 чэрвеня 1973 года цэнтр Камунараўскага сельсавета Буда-Кашалёўскага раёнаРашэнне выканаўчага камітэта Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 28 чэрвеня 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 27 (1401).. Гомельская птушкафабрыка. Размешчана дапаможная гаспадарка Узаўскага камбіната хлебапрадуктаў, Палац культуры, універмаг, сталовая, камбінат бытавога абслугоўвання, гасцініца, сярэдняя школа, інтэрнат, дзіцячы сад-яслі, лякарня, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, швейная майстэрня, 2 крамы.
У аграгарадку дзейнічае птушкафабрыка РУП «Беларуснафта-Асобіна»РУП «Белоруснефть-Особино».
Транспартная сетка Побач (за 1 км) шаша Доўск — Гомель (траса ). Дарогамі аграгарадок Камунар злучаны са станцыяй Уза, вёскамі Блюдніца, Асобіна, пасёлкам Красін і іншымі населенымі пунктамі.
Насельніцтва
Колькасць 2004 год — 893 гаспадаркі, 2458 жыхароў.
Дынаміка 2004 год — 893 гаспадаркі, 2458 жыхароў.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Камунараўскі сельсавет (Буда-Кашалёўскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна