Гарадо́цкая аперацыя 1943 — наступальная аперацыя войскаў правага крыла 1-га Прыбалтыйскага фронту (камандуючы генерал арміі І. Х. Баграмян) 13—31 снежня 1943 года ў раёне горада Гарадок Віцебскай вобласці ў час Вялікай Айчыннай вайны.

План аперацыі Планавалася сустрэчнымі ўдарамі войскаў 14-й ударнай і 11-й гвардзейскай армій у напрамку чыгуначнай станцыі Бычыха разграміць Гарадоцкую групоўку праціўніка, ліквідаваць так званы Гарадоцкі выступ, які ўтварыўся на завяршальным этапе Невельскай аперацыі, авалодаць горадам Гарадок і працягваць наступленне ў напрамку Віцебска.

Удзельнікі аперацыі З боку СССР у аперацыі ўдзельнічалі 11-я гвардзейская армія, войскі 43-й, 4-й Ударнай, 3-й паветранай армій, 1-ы і 5-ы танкавыя корпусы, 3-ці гвардзейскі кавалерыйскі корпус.

Савецкім войскам супрацьстаялі 3-я танкавая армія групы армій «Цэнтр», войскі паўднёвага крыла 16-й арміі групы армій «Поўнач». Дадаткова ў раён баявых дзеянняў былі перакінуты дзве пяхотныя дывізіі з-пад Ленінграда, 5 пяхотных і адна танкавая дывізіі з паўднёвага крыла групы армій «Цэнтр».

Ход і вынікі аперацыі

3 снежня 1943 года 11-я гвардзейская і 4-я ўдарная арміі пры падтрымцы артылерыі і танкаў прарвалі абарону ворага. Галоўны ўдар наносіла 11-я гвардзейская армія. У яе паласе наступлення праціўнік аказаў найбольшае супраціўленне.14 снежня на правым флангу 11-й арміі ў бой былі ўведзены 1-ы танкавы корпус і 83-я стралковая дывізія.16 снежня 1-ы танкавы корпус выйшаў у раён станцыі Бычыха і злучыўся з 5-м танкавым корпусам 4-й ударнай арміі. Да 20 снежня было вызвалена 500 населеных пунктаў Гарадоцкага раёна.24 снежня войскі 11-й гвардзейскай арміі авалодалі горадам Гарадок.

У выніку аперацыі савецкія войскі зрушыліся на 60 кіламетраў, разграмілі 6 пяхотных і адну танкавую дывізіі праціўніка, ліквідавалі Гарадоцкі выступ і стварылі ўмовы для наступлення ў напрамку Віцебска.

Памяць

У Маскве 24 снежня 1943 г. дадзены салют 12 залпамі з 124 гармат. Дванаццаці часцям і злучэнням, якія вызначыліся ў ходзе аперацыі, паводле загада ВГК ад 24 снежня 1943 года нададзены ганаровыя найменні «Гарадоцкіх»: 5-я гвардзейская стралковая дывізія (генерал-маёр М. Л. Салдатаў) 11-я гвардзейская стралковая дывізія (генерал-маёр А. І. Максімаў) 26-я гвардзейская Усходне-Сібірская стралковая дывізія (генерал-маёр М. М. Каржанеўскі) 83-я гвардзейская стралковая дывізія (генерал-маёр Я. С. Вараб'ёў) 10-я гвардзейская танкавая брыгада (палкоўнік А. Р. Бурлыга) 17-я знішчальна-поцітанкавая артылерыйская брыгада (палкоўнік В. П. Нялепа) 523-і карпусны артылерыйскі полк (палкоўнік П. Я. Торапаў) 2-я гвардзейская мінамётная дывізія (палкоўнік І. А. Апрэлкін) 6-ы гвардзейскі матарызаваны інжынерны батальён (маёр А. І. Еўграфаў) 545-ы мінамётны полк (падпалкоўнік А. П. Смірноў) 488-ы пушачны артылерыйскі полк (палкоўнік М. Я. Штульберг) 259-я авіяцыйная знішчальная дывізія (палкоўнік Я. А. Курбатаў) У Гарадку ўстаноўлены помнік воінам-танкістам, якія вызвалялі горад У Гарадку на вуліцы Баграмяна ў 1983 годзе ўстаноўлены помнік у гонар воінаў 2-й гвардзейскай Чырванасцяжнай ордэна Аляксандра Неўскага Гарадоцка-Берлінскай мінамётнай дывізіі У Гарадку ў 1975 годзе на перакрыжаванні вуліц К. Маркса і Пралетарскай устаноўлены помнік Вызвалення. На ваенных могілках у Гарадку створаны Мемарыяльны комплекс.

Літаратура

Спасылкі Городокская наступательная операция, 13-31 декабря 1943 г. // Боевые действия Красной армии в ВОВ Хроника освобождения: Витебская область // Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Катэгорыя:Аперацыі ў Вялікай Айчыннай вайне Катэгорыя:Гісторыя Віцебскай вобласці Катэгорыя:Гісторыя Гарадка Катэгорыя:Беларусь падчас Вялікай Айчыннай вайны