Чырво́ны Акця́бр. Сустракаецца таксама варыянт Кра́сны Акця́бр, н. (, ) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Акцябрскага сельсавета.
Геаграфія
Размяшчэнне У 24 км на паўднёвы ўсход ад Буда-Кашалёва, 15 км ад чыгуначнай станцыі Лазурная (на лініі Жлобін — Гомель), 23 км ад Гомеля.
Транспартная сетка Шаша Доўск — Гомель. Планіроўка складаецца з кароткай просталінейнай вуліцы амаль мерыдыянальнай арыентацыі (абапал шашы) і забудаванай двухбакова драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя Заснаваны напачатку 1920-х гадоў перасяленцамі з суседняй вёскі Чэрапаўка на былых памешчыцкіх землях. Першапачаткова пасёлак быў вядомы пад назвай Чэрапаўка-II, у 1924 годзе атрымаў сучасную назву. У 1929 годзе жыхары ўступілі ў калгас. У 1959 годзе ў складзе саўгаса «Краснаакцябрскі» (цэнтр — вёска Акцябр).
Насельніцтва
Колькасць 2004 год - 21 гаспадарка, 46 жыхароў.
Дынаміка 1926 год - 8 двароў, 36 жыхароў. 1959 год - 105 жыхароў (паводле перапісу). 2004 год - 21 гаспадарка, 46 жыхароў.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна Катэгорыя:Акцябрскі сельсавет (Буда-Кашалёўскі раён) Катэгорыя:Перайменаваныя населеныя пункты Беларусі