Куляшо́ва (, ) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Кашалёўскага сельсавета.

На захадзе мяжуе з лесам.

Геаграфія

Размяшчэнне У 3 км на поўнач ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 51 км ад Гомеля.

Транспартная сетка Транспартныя сувязі па прасёлкавай дарозе, затым аўтадарогах, якія адыходзяць ад Буда-Кашалёва. Планіроўка складаецца з просталінейнай шыротнай вуліцы, забудаванай двухбакова драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя Заснаваны на пачатку 1920-х гадоў на былых памешчыцкіх землях перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1929 годзе жыхары мястэчка ўступілі ў калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны акупанты спалілі 14 двароў, 8 жыхароў вёскі загінулі на фронце. У 1959 годзе ў складзе саўгаса «Шарыбаўскі» (цэнтр — вёска Шарыбаўка).

Насельніцтва

Колькасць 2004 год — 16 гаспадарак, 23 жыхары.

Дынаміка 1940 год — 19 двароў, 87 жыхароў. 1959 год — 195 жыхароў (паводле перапісу). 2004 год — 16 гаспадарак, 23 жыхары.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна Катэгорыя:Кашалёўскі сельсавет