Кленаві́ца (, ) — вёска ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Чабатовіцкага сельсавета.

Геаграфія

Размяшчэнне У 22 км на паўднёвы захад ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 49 км ад Гомеля.

Транспартная сетка Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Жлобін — Гомель. Планіроўка складаецца з крывалінейнай шыротнай вуліцы, забудаванай драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя Па пісьмовых крыніцах вядомая з XIX стагоддзя. Па рэвізіі 1858 года валоданне памешчыка Перасвет-Солтана. Па перапісу 1897 года знаходзілася школа граматы. Побач быў аднайменны фальварак. Працавалі сукнавальня, вінакурня, завод сухой апрацоўкі драўніны, хлебазапасны магазін, 2 ветракі, крупарушка. У 1909 годзе — 513 дзесяцін зямлі, у Недайскай воласці Гомельскага павета Магілёўскай губерні. У фальварку — 4300 дзесяцін зямлі, шкляное і вугальнае прадпрыемствы, млын.

У 1926 годзе працавалі паштовае аддзяленне, школа. У 1926—1927 гадах цэнтр Кленавіцкага сельсавета. У 1929 годзе арганізаваны калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны акупанты спалілі 71 двор, 64 жыхары вёскі загінулі на фронце. У 1959 годзе ў складзе саўгаса «Чабатовічы» (цэнтр — вёска Чабатовічы). Да 18 студзеня 1965 года вёска ўваходзіла ў склад Смычкоўскага сельсаветаРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 18 студзеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 10 (1090)..

У 1987 годзе да вёскі далучаны пасёлак ПралетарыйРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 13 лістапада 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1988, № 9 (1923)..

Насельніцтва

Колькасць 2004 год — 19 гаспадарак, 32 жыхары.

Дынаміка 1858 год — 15 двароў, 124 жыхары. 1897 год — 34 двары, 258 жыхароў (паводле перапісу). 1909 год — 49 двароў, 240 жыхароў; у фальварку — 12 двароў, 23 жыхары. 1926 год — 61 двор, 325 жыхароў. 1940 год — 75 двароў, 300 жыхароў. 1959 год — 266 жыхароў (паводле перапісу). 2004 год — 19 гаспадарак, 32 жыхары.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна Катэгорыя:Чабатовіцкі сельсавет