Рагі́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2011 года вёска) Рагінь.
Гісторыя Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Буда-Кашалёўскага раёна Бабруйскай акругі БССР. З 27 кастрычніка 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Буда-Кашалёўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Забалоцкага сельсаветаУказ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. У 1964 годзе ў склад Халоцкага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (Доўгі, Забалоцце, Кучынск, Мікольск, Новае Забалоцце і Усход)Рашэнні выканкома Гомельскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 6 і 20 лютага і 26 сакавіка 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 21 (1061).. 18 студзеня 1965 года з часткі сельсавета (12 населеных пунктаў: Баркі, Вясёлы Курган, Вясёлы Пахар, Доўгі, Забалоцце, Засценны, Кучынск, Мікольск, Новае Забалоцце, Новая Харошаўка, Усход і Харошаўка) зноў утвораны Забалоцкі сельсаветРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 18 студзеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 10 (1090).. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Рагінскага сельсавета 10 населеных пунктаў. 26 сакавіка 1987 года ў склад сельсавета з Мікалаеўскага сельсавета перададзена вёска АляксандраўкаРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 26 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901)..
У склад Рагінскага сельсавета да 1929 года ўваходзіў пасёлак Культурны (у наш час не існуе).
Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1512 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 93,5 % — беларусы, 4,4 % — рускія, 1,1 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 1148 чалавек.
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Спасылкі
Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе