Лук’янаў — былы пасёлак у Акцябрскім сельсавеце Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.

На ўсходзе і поўдні мяжуе з лесам.

У сувязі з радыяцыйным забруджваннем пасля Чарнобыльскай катастрофы жыхары (6 сем’яў) пераселены ў 1990 годзе ў чыстыя месцы.

Геаграфія

Размяшчэнне За 11 км на паўночны ўсход ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 35 км ад Гомеля.

Транспартная сетка Транспартныя сувязі па прасёлкавай дарозе, затым па шашы Доўск — Гомель. Планіроўка складаецца з кароткай вуліцы, забудаванай драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя Заснаваны напачатку XX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак. Найболей актыўная забудова даводзіцца на 1920-я гады. У 1926 годзе ў Лугініцкім сельсавеце Уваравіцкага раёна Гомельскай акругі. У 1928 годзе арганізаваны калгас «Дакладны шлях». У 1959 годзе ўваходзіў у склад саўгаса «Краснаакцябрскі» (цэнтр — вёска Акцябр). Да 1966 года пасёлак уваходзіў у склад Ліпскага сельсаветаРашэнні выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 лістапада, 1 і 8 снежня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 1 (1159)..

Насельніцтва

Колькасць 2010 год — жыхароў няма.

Дынаміка 1925 год — 17 двароў 77 жыхароў. 1959 год — 82 жыхара (паводле перапісу). 1990 год — жыхары (6 сем’яў) пераселены.

Літаратура