Ма́каўе (, ) — былы пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіў у склад Глазаўскага сельсавета.

Геаграфія

Размяшчэнне У 8 км на поўдзень ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 45 км ад Гомелю.

Гідраграфія На ўсходзе меліярацыйныя каналы.

Транспартная сетка Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Буда-Кашалёва — Гомель. Забудова драўляная сядзібнага тыпу.

Гісторыя Заснаваны напачатку XX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак. Найболей актыўная забудова даводзіцца на 1920-я гады. У 1926 годзе ў Глазаўскім сельсавеце Уваравіцкага раёна Гомельскай акругі. У 1930 годзе жыхары ўступілі ў калгас. На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 10 жыхароў. У 1959 годзе ў складзе калгаса «Новае жыццё» (цэнтр — вёска Глазаўка).

Насельніцтва

Колькасць 2004 год — 3 гаспадаркі, 4 жыхара.

Дынаміка 1926 год — 11 двароў, 71 жыхар. 1959 год — 59 жыхароў (паводле перапісу). 2004 год — 3 гаспадаркі, 4 жыхара.

Літаратура