Міга́й (, ) — былы пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіў у склад Марозавіцкага сельсавета.
Геаграфія
Размяшчэнне У 6 км на паўднёвы захад ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 45 км ад Гомеля. На ўсходзе межаваў з лесам.
Гідраграфія На поўдні і захадзе меліярацыйныя каналы.
Транспартная сетка Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Буда-Кашалёва — Гомель. Драўляныя хаты сядзібнага тыпу ўздоўж прасёлкавай дарогі.
Гісторыя Заснаваны ў 1920-х гадах перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. У 1929 годзе жыхары мястэчка ўступілі ў калгас. Да 16 ліпеня 1954 года пасёлак уваходзіў у склад Недайскага сельсаветаУказ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об образовании Морозовичского сельского Совета в составе Буда-Кошелевского района, Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. У 1959 годзе ў складзе саўгаса «Марозавічы» (цэнтр — вёска Марозавічы).
4 снежня 2025 года пасёлак Мігай скасаваны.
Насельніцтва
Колькасць 2004 год — 2 гаспадаркі, 3 жыхара.
Дынаміка 1959 год — 47 жыхароў (паводле перапісу). 2004 год — 2 гаспадаркі, 3 жыхара.
Літаратура
Спасылкі