Ні́ва (, ) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Камунараўскага сельсавета.

Геаграфія

Размяшчэнне У 25 км ад Буда-Кашалёва, 26 км ад Гомеля, 3 км ад чыгуначнай станцыі Уза (на лініі Жлобін — Гомель).

Транспартная сетка Транспартныя сувязі па прасёлкавай дарозе, а затым па шашы Доўск — Гомель. Планіроўка складаецца з кароткай дугападобнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход і забудаванай двухбакова, драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя Заснаваны напачатку 1920-х гадоў перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. У 1926 годзе хутар, у Івольскім сельсавеце Уваравіцкага раёна Гомельскай акругі. У 1929 годзе жыхары мястэчка ўступілі ў калгас. У 1959 годзе ў складзе міжгаспадарчага прадпрыемства «Асобіна» (цэнтр — пасёлак Камунар).

Насельніцтва

Колькасць 2004 год — 5 гаспадарак, 11 жыхароў.

Дынаміка 1926 год — 1 двор, 8 жыхароў. 1959 год — 118 жыхароў (паводле перапісу). 2004 год — 5 гаспадарак, 11 жыхароў.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна Катэгорыя:Камунараўскі сельсавет (Буда-Кашалёўскі раён)